Соць
Соць (руск.: Соть) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі; працякае па Яраслаўскай вобласці, у верхнім цячэнні — па Першамайскім раёне, у ніжнім — на мяжы раёнаў Данілаўскага на захадзе і Любімскага на ўсходзе. Бярэ пачатак на Данілаўскім узвышшы, цячэ на паўднёвы ўсход, упадае з паўночнага захаду, побач з вусцем ракі Воньга, у Кастрамскі заліў Горкаўскага вадасховішча, да стварэння якога была правым прытокам ракі Кастрамы. Даўжыня — 144 км, плошча басейна — 1460 км². Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе ў красавіку — маі, у гэты час сплаўная. Сярэднегадавы расход вады — 6,5 м³/с (за 59 км ад вусця). Пад лёдам з канца кастрычніка — лістапада па красавік.
Соць | |
---|---|
руск. Соть | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 144 км |
Басейн | 1 460 км² |
Расход вады | 6,5 м³/с (59 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | урочышча Мядзведкава каля вёскі Малеева ля мяжы з Валагодскай вобласцю |
• Вышыня | 155,7 м |
• Каардынаты | 58°34′09″ пн. ш. 40°07′17″ у. д.HGЯO |
Вусце | Кастрамское вадасховішча |
• Вышыня | 84,3 м |
• Каардынаты | 57°58′34″ пн. ш. 40°41′50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кастрамское вадасховішча → Кастрама → Горкаўскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Яраслаўская вобласць |
Код у ДВР | 08010300212110000011566 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Соць пачынаецца ва ўрочышчы Мядзведкава побач з вёскай Малеева Першамайскага раёна, за адзін кіламетр ад мяжы з Валагодскай вобласцю.
У верхнім цячэнні Соць цячэ сярод высокіх лясных берагоў, шырыня ракі 8—10 метраў. У сярэднім цячэнні, ніжэй за адміністрацыйны цэнтр Першамайскага раёна пасёлка Прачыстае, размешчанага за кіламетр ад ракі, рака пашыраецца да 15—20 метраў. У верхнім і сярэднім цячэнні рака часам утварае невялікія перакаты і парожкі, цячэнне даволі хуткае. За вусцем ракі Коншы ніжэй населенага пункта Цітова пачынае адбівацца падпор вадасховішча, цячэнне значна запавольваецца, рака выходзіць на раўніну і пачынае ўтвараць вялікія лукавіны.
Каля Левінскага перасякае аўтамагістраль М8 «Масква — Халмагоры» і чыгунку Данілаў — Волагда; каля Барадзіно — чыгунку Данілаў — Любім.