Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлава)
Спаса-Праабражэнская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул. Перамогі, 1.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
53°27′51″ пн. ш. 25°23′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Дзятлава |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Дзятлаўскае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Матэрыял | драўніна |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершы храм быў пабудаваны ў 1508 годзе заснавальнікам горада князем Канстанцінам Астрожскім. Падчас аднаго з пажараў храм згарэў, і на яго месцы ў пачатку XVIII стагоддзя быў пабудаваны новы драўляны храм у выглядзе карабля[1].
Архітэктура
правіцьХрам пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным, працяглым па падоўжнай восі зрубам з 5-граннай апсідай і нізкімі па абодва яе бакі рызніцамі. Накрыта 2-схільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай і косымі застрэшкамі над рызніцамі. Па цэнтры даху ўрэзаны 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі з фігурнымі пераплётамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па цокальнай і фрызавай частках сцены апяразаны вертыкальна дэкаратыўнай шалёўкай[2].
Зноскі
- ↑ ХРАМ ПРЕОБРАЖЕНИЯ ГОСПОДНЯ Архівавана 21 снежня 2019.
- ↑ Праабражэнская царква Архівавана 1 жніўня 2021.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)