Спаса-Праабражэнскі манастыр (Охар)

Охарскі Спаса-Праабражэнскі манастыр колішні мужчынскі манастыр, які існаваў у XVII—пачатку XX ст. каля в. Охар (цяпер Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці) на беразе ракі Сож.

Манастыр
Спаса-Праабражэнскі манастыр
Манастыр у 1920 годзе
Манастыр у 1920 годзе
53°35′42,39″ пн. ш. 31°33′55,35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Охар
Канфесія Праваслаўе
Стан закрыты
Map

Меў 2 драўляныя храмы: Праабражэння (1711) з разьбяным 3-ярусным іканастасам і шанаваным абразом Маці Божай і Успення (1843). У 1918 манастыр закрыты. Будынкі не захаваліся.

Гісторыя правіць

Паводле падання, заснаваны як праваслаўны пустэльнікам ці будаўніком Аркадзем. Першы ігумен вядомы з 1669 года. У 1708 годзе у час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў знішчаны шведамі, пазней адбудаваны. Прывілеем караля Аўгуста II 1720 года пацверджана прыналежнасць манастыра да праваслаўнай царквы і захавана яго зямельная ўласнасць. У 1842 годзе прыпісаны да Магілёўскага Богаяўленскага манастыра, з 1870 года самастойны.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі правіць