Адкрыць галоўнае меню
Славутасць
Богаяўленскі манастыр
Манастыр і званіца ў 1909 г.
Манастыр і званіца ў 1909 г.
53°53′44,55″ пн. ш. 30°19′55,98″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання XVII стагоддзе
Будаўніцтва 16201639 гады
Дата скасавання 1928
Будынкі:
Богаяўленская царква • Царква Іаана Багаслова
Стан Не існуе

Богаяўленскі манастыр (Магілёўская вобласць)
Богаяўленскі манастыр
Богаяўленскі манастыр

Магілёўскі Богаяўленскі манастыр — манастыр, які існаваў у XVIIXX стагоддзях у Магілёве. Адзін з буйнейшых праваслаўных манастыроў на Беларусі. З ім звязаная дзейнасць магілёўскага праваслаўнага брацтва, пераведзенага са Спаскага манастыра.

ГісторыяПравіць

У канцы XVIII стагоддзя манастырскі комплекс складалі мураваныя цэрквы Богаяўленская і «цёплая» (зімовая) Іаана Багаслова, пабудаваная ў канцы 1630-х гадоў, званіца, будынак брацкай друкарні, крамы, драўляныя будынкі шпіталя, дом настаяцеля, гаспадарчыя пабудовы. Будаўніцтва манастыра пачатае ў 1618 годзе на месцы дома з пляцам (на вул. Шклоўскай, цяпер вул. Першамайская), купленага ў княгіні Саламярэцкай (фундатар князь Ян Агінскі).

Богаяўленская царква пабудаваная Варламам Палоўкам і Арсеніем Азаровічам у 16331636 гг. у стылі ранняга барока паводле прывілея на новую забудову, падпісанага каралём Уладзіславам IV.

У 1928 г. абедзве царквы былі закрыты, у іх будынках размяшчаліся цэнтральныя архівы БССР. Комплекс разбураны ў Другую сусветную вайну.

АрхітэктураПравіць

 
Богаяўленская царква ў 1890
 
Іканастас у манастыры. 1910

Царква — мураваная трохвежавая трохапсідная дзесяцістаўповая крыжова-купальная базіліка з васьмігранным барабанам і купалам (пастаўлены ў 1700 г.) над сяродкрыжжам. Галоўны фасад (перабудаваны ў XVIII ст.) меў ярусную кампазіцыю, завяршаўся дзвюма вежамі і фігурным франтонам паміж імі. Верхні ярус быў аздоблены плоскімі арачнымі нішамі з гіркамі. Інтэр'ер быў багата размаляваны, меў пазалочаны разны іканастас (XVIIXVIII стст.) работы мясцовых майстроў з абразамі іканапісца Афанасія Пігарэвіча і іншых у сярэбраных абкладах (1755 г.) работы магілёўскага чаканшчыка Пятра Слізіка (Сліжыка).

У 1657 г. побач з царквой пачата будаўніцтва чатырох'яруснай вежы-званіцы, на якой у 1686 г. устаноўлены гадзіннік, зроблены манахам Макарыем. Царква разбуралася ў 1708 г. і 1748 г., у 17501760 гг. праводзіліся аднаўленчыя работы, з 1812 г. была паўразбурана, у 1850 г. поўнасцю адноўлена, у 1866 г. адноўленыя мураваная брама і званіца. Прасторавая кампазіцыя царквы аказала значны ўплыў на архітэктарскае аблічча шэрага праваслаўных храмаў Беларусі.

У мастацтвеПравіць

Даследчыкі сцвярджаюць, што выява Богаяўленскага манастыра змешчана на гравюры «Градъ Могилевъ» В. Вашчанкі, надрукаванай у 1702—1703 годзе ў «Кнізе жыцій святых».

На гравюры адлюстравана частка панарамы Старога горада з боку Шклоўскага пасада. Вывучэнне гравюры дазваляе сцвярджаць, што змешчаная ў цэнтры гравюры мураваная трохнефавая трохапсідная крыжова-купальная базіліка з'яўляецца Богаяўленскім храмам. 3 правага боку чатырох'ярусная манастырская званіца, за ёй — дамкі жаночага Богаяўленскага манастыра. Злева — цёплая царква Іаана Багаслова і манастырскія карпусы, у якіх размяшчалася ў той час брацкая друкарня.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 465. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

СпасылкіПравіць