Мікалай Аляксандравіч Скалон
Мікалай Аляксандравіч Скалон (3 (15) лістапада 1809 — 2 (14) лістапада 1857) — магілёўскі губернатар (1854—1857), сапраўдны стацкі саветнік. Брат Антона Аляксандравіча Скалона.
Мікалай Аляксандравіч Скалон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 3 (15) лістапада 1809 | ||||||
Смерць | 2 (14) лістапада 1857 (47 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | род Скалонаў[d] | ||||||
Бацька | Аляксандр Антонавіч Скалон[d] | ||||||
Маці | Ганна Пятроўна Сабурава[d] | ||||||
Жонка | Алена Міхайлаўна Лявіцкая[d] | ||||||
Дзеці | Яўстафій Мікалаевіч Скалон[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||||
Званне | падпалкоўнік[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з дваранскага роду Скалонаў. Сын Аляксандра Антонавіча Скалона (1770—1851) і Ганны Пятроўны, дачкі харкаўскага губернатара П. Ф. Сабурава.
Па заканчэнні Пажаскага корпуса ў 1829 годзе, быў выпушчаны з камер-пажаў у прапаршчыкі лейб-гвардыі Фінляндскага палка. Удзельнічаў у прыгнечанні паўстання 1831 года. У 1832 годзе быў прыкамандзіраваны да Гвардзейскага Генеральнага штаба, а ў наступным годзе пераведзены ў гэты штаб. У 1839 годзе быў камандзіраваны ў 6-ы пяхотны полк. У тым жа годзе звольнены ад службы падпалкоўнікам. У 1846 годзе быў прыняты на службу з пераназваннем у надворныя саветнікі (са старшынствам з 14 лютага 1846 года) і прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў.
Займаў пасады архангельскага (1847—1849) і чарнігаўскага (1849—1854) віцэ-губернатараў. Атрымаў чыны калежскага саветніка (14 лютага 1849) і стацкага саветніка (14 лютага 1853). З 11 верасня 1854 года быў прызначаны выконваць абавазякі магілёўскага грамадзянскага губернатара, а пасля ўзвядзення ў сапраўдныя стацкія саветнікі (31 снежня 1855) зацверджаны на гэтай пасадзе. На гэтай пасадзе ён і памёр 2 (14) лістапада 1857 года. Пахаваны ў царкоўнай агароджы Богаяўленскага брацкага манастыра ў Магілёве[1].
Быў знаёмы з Пушкіным і Карамзіным, сябраваў з братамі Кляменціем і Аркадзем Расетамі, таксама выхаванцамі Пажаскага корпуса; 31 студзеня 1837 года знаходзіўся ў кватэры Пушкіных, калі цела паэта выносілі для адпявання ў Канюшанную царкву.
Жонка — фрэйліна Алена Міхайлаўна, дачка генерала ад інфантэрыі Міхаіла Іванавіча Лявіцкага[2]. Іх сын — Яўстафій Мікалаевіч Скалон (1845—1902).
Узнагароды
правіць- Ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За адвагу» (1831)
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1839)
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай (1852)
- Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені (1854)
- польскі Знак узнагароды за ваенную годнасць 4-й ступені (1831) і Знак узнагароды за XV гадоў бездакорнай службы (1854)
Зноскі
Літаратура
правіць- Памятная книжка Могилевской губернии на 1910 год. — Могилёв, 1910.
- Фрейман О. Р. Пажи за 183 года (1711—1894). Биографии бывших пажей с портретами. — Фридрихсгамн — СПб., 1894. — С. 274.
- Черейский Л. А. Пушкин и его окружение.
- Список гражданским чинам первых IV классов. Исправлен по 20 ноября 1856. — СПб., 1856. — С. 689.