Спаса-Ушэсцеўская царква (Хвошна)

Спаса-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у в. Хвошна Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на ўзгорку.

Праваслаўная царква
Спаса-Ушэсцеўская царква
54°35′13,72″ пн. ш. 29°44′26,8″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Хвошна
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя з цэглы. У 1922 годзе канфіскавана каштоўнае літургічнае начынне[1].

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, завершаным у сяродкрыжжы двухсхільных дахаў магутным васьмігранным светлавым барабанам з арачнымі аконнымі праёмамі і цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Прамавугольная ў плане апсіда фланкіравана нізкімі бакавымі рызніцамі. Прамавугольны ўваходны партал і паўкруглая люкарна над ім акаймаваны арачнай нішай. Фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, крапаваны адзінарнымі і падвойнымі пілястрамі, прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

  1. ДА Віцебскай вобласці, Ф. 123, воп. 1, спр. 763, арк. 7 адв.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць