Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль)
Спаса-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у горадзе Капылі Мінскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°15′03″ пн. ш. 27°09′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Капыль |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 1866 |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D1%8B%D0%BB%D1%8C._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%A3%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg/220px-%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D1%8B%D0%BB%D1%8C._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%A3%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg)
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (14 тыс. рублёў). У савецкі час выкарыстоўвалася пад музей.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана цэнтрычным крыжовым аб’ёмам, сярод аднолькавых крылаў якога вылучаецца трохгранная апсіда. У сілуэце дамінуе цэнтральны васьмігранны аб’ём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы дэкору: вуглавыя лапаткі, парталы 3 лучковых уваходаў, ліштвы арачных аконных праёмаў. Над парталам галоўнага ўвахода стральчатая гатычная арка.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр’еры ў цэнтральную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор, бакавыя прыдзелы і акруглая, перакрытая конхай апсіда.
Настаяльнікі прыходу
правіць- Уладзімір Іларыёнавіч Пастэрнацкі (1932—1933)
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль)
- Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль) на сайце Radzima.org
- Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)