Справа Рычарда Джуэла
«Спра́ва Ры́чарда Джу́эла» (англ.: Richard Jewell) — біяграфічная драма Клінта Іствуда, якая выйшла на экраны ў 2019 годзе[3].
Справа Рычарда Джуэла | |
---|---|
англ.: Richard Jewell[1] | |
Жанр | трылер[d], біяграфічны фільм[1], крымінальны фільм[d][1] і драматычны фільм[1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Appian Way Productions[d], Misher Films[d] і Malpaso Productions[d] |
Працягласць | 129 хв.[1] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 13 снежня 2019 |
IMDb | ID 3513548 |
Фільм заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся летам 1996 года падчас Алімпійскіх гульняў у Атланце. Звычайны ахоўнік Рычард Джуэл гераічна ўратаваў сотні жыццяў, калі знайшоў бомбу побач з паркам, дзе праходзіў канцэрт. Аднак праз некалькі дзён Джуэла пачалі цкаваць СМІ і праваахоўчыя органы, якія абвінавацілі яго ў падрыхтоўцы тэракта.
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 20 лістапада 2019 года ў межах міжнароднага кінафестывалю AFI Fest[4]. У амерыканскі пракат стужка выйшла 13 снежня 2019 года[4], у Беларусі — 9 студзеня 2020 года.
Сюжэт
правіцьУ адзін з дзён Алімпійскіх гульняў 1996 года, якія праходзяць у Атланце, ахоўнік Рычард Джуэл знаходзіць сумку са ўзрыўчаткай і ў тэрміновым парадку адводзіць людзей з зоны паражэння. Але, нягледзячы на яго дзеянні і працу спецслужбаў, бомба ўсё ж выбухае. Гінуць два чалавекі, сотні атрымліваюць раненні. Тым не менш, дзякуючы ўважлівасці і своечасовым дзеянням Джуэла, выратаваны сотні жыццяў. Джуэл у імгненне становіцца ўсенародным героем. Аднак ужо праз некалькі дзён ФБР робіць яго галоўным падазраваным у тэракце, супраць яго ўзбуджаюць крымінальную справу, а СМІ падхопліваюць гэтую гісторыю і выстаўляюць Джуэла ворагам нумар адзін. На яго абарону ўстае адвакат Уотсан Браянт. Разам ім прыйдзецца супрацьстаяць судовай сістэме, грамадскаму меркаванню, СМІ і ФБР, якія спрабуюць пасадзіць Джуэла за краты.
Акцёрскі склад
правіць- Пол Уолтэр Хаўзер — Рычард Джуэл
- Сэм Рокуэл — Уотсан Браянт, адвакат
- Кэці Бэйтс — Бобі Джуэл, маці Рычарда
- Джон Хэм — Том Шоу, супрацоўнік ФБР
- Алівія Уайлд — Кэці Скрагс, журналістка
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д https://www.filmweb.pl/film/Richard+Jewell-2019-708511
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Richard Jewell — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 студзеня 2020.
- ↑ а б Richard Jewell — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 студзеня 2020.
Спасылкі
правіць- Справа Рычарда Джуэла на сайце «Internet Movie Database» (англ.)