Спіс відэагульняў з беларускай лакалізацыяй

Гэта спіс відэагульняў, для якіх існуе беларуская лакалізацыя. Спіс падзелены на дзве часткі — для гульняў з лакалізацыяй, прадстаўленай кампаніяй-распрацоўшчыкам («афіцыйнай»), і для гульняў, лакалізаваных незалежна ад распрацоўшчыка.

З афіцыйнай лакалізацыяй

правіць
  1. Minecraft (2009; беларусізацыя дададзеная 29 лютага 2016 года[1][2]);
  2. World of Tanks (2010; беларусізацыя дададзеная 10 сакавіка 2016 года[3]);
  3. Factorio (англ.: Factorio; 2012; беларусізацыя дададзеная ў 2015 годзе[4])
  4. World of Warships (2015; беларусізацыя дададзеная 29 красавіка 2016 года[5], 19 снежня 2018 года беларусізацыя была прыбраная з гульні[6]);
  5. Legends of Eisenwald (2015)[7];
  6. Гром вайны (англ.: War Thunder; 2016; беларусізацыя дададзеная 18 верасня 2017 года[8]);
  7. Book of Demons (англ.: Book of Demons; 2018)[9][10];
  8. Feudal Alloy (англ.: Feudal Alloy; 2019)[11][12].
  9. Hollywood Animal (2024)[13].

З неафіцыйнай лакалізацыяй

правіць
  1. Сімутранс (англ.: Simutrans; 1999);
  2. Контр-удар (англ.: Counter-Strike; 2000);
  3. Прага хуткасці: гарачы пераслед 2 (англ.: Need for Speed: Hot Pursuit 2; 2002);
  4. Маўклівы груд 3 (англ.: Silent Hill 3; 2003);
  5. Чыгуначны магнат 3 (англ.: Railroad Tycoon 3; 2003);
  6. Іншасветны стралок (англ.: Alien Shooter; 2003);
  7. Болеспатольны сродак (англ.: Painkiller; 2004);
  8. Далёкая адлегласць (англ.: Far Cry; 2004);
  9. НЛО2000 (англ.: UFO2000; 2004);
  10. Цывілізацыя IV (2005);
  11. Героі мяча i магіі V (2006);
  12. Рыцары гонару (англ.: Knights of Honor; 2007);
  13. Свет ліпучак (англ.: World of Goo; 2008)
  14. НХЛ 09 (2008) [14];
  15. Цывілізацыя V (2010);
  16. Сонечная энергія (англ.: Solar 2; 2011);
  17. Цывілізацыя VI (2016)[15].

Зноскі

правіць