Legends of Eisenwald
«Legends of Eisenwald» (бел.: Легенды Айзенвальда) — адзінаасобная тактычная ролевая гульня беларускай кампаніі «Aterdux Entertainment»[3]. Сродкі на гульню былі сабраныя праз краўдфандзінгавую кампанію на «Kickstarter[en]»[4] (2013), 2 ліпеня 2015 года гульня выйшла на платформе «Steam».
Legends of Eisenwald | |
---|---|
Распрацоўшчык | Aterdux Entertainment[d] |
Дата выпуску | 2 ліпеня 2015 |
Жанры | камп’ютарная ролевая гульня[d] і indie game[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Microsoft Windows |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская[2], нямецкая[2], руская мова[2], французская мова[2], іспанская мова[2], італьянская мова[2] і спрошчаная кітайская[d][2] |
Носьбіты | лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт[1] |
Гульнявы працэсПравіць
Гульнявы працэс падзяляецца на дзве галоўныя часткі: узаемадзеянні на вялізнай мапе, выкананне заданняў, гандаль зброяй, даспехамі, зёлкамі і іншымі рэчамі, узбраенне войска, кіраванне замкамі і іншымі ўладаннямі, і ўласна бітвы.
У гульнявым свеце ў рэальным часе, акрамя героя, рухаюцца і дзейнічаюць аддзелы іншых феадалаў і забойцаў. Асноўнай крыніцай прыбыткаў і сацыяльнага статусу з’яўляецца замак, дзе можна аднавіць здароўе, адпачыць і наняць ваяроў. Таксама кантроль над замкам дазваляе не марнаваць грошы на ўтрыманне войска. Рэкрутаваць жаўнераў можна ў вёсках, замках, гарадах і манастырах, у кожным з якіх можна наняць толькі пэўны іх від, а таксама наняць наймітаў у шынках.
Бітвы складаюцца з супрацьстаяння аддзелаў героя (могуць складацца з 11 адзінак) і варожымі аддзеламі. У канцы бітвы пераможца атрымлівае пункты досьведу. Усе адзінкі атрымліваюць досьвед прапарцыйна свайму ўдзелу ў бітве. Пры назапашванні патрэбнай колькасці досьведу войскі павялічваюць свае ўменні, калі такія дасяжныя. Паляпшэнне адзінак бескаштоўнае і можа быць зробленае неадкладна альбо ў пазьнейшы час. Акрамя гэтага, вайсковыя адзінкі можна ўзмацняць з дапамогай амулетаў і зёлак.
У пачатку кампаніі гулец можа абраць свой клас (рыцар, баранэса ці містык). Кожны кляс мае свае перавагі. Напрыклад, рыцар здольны навучыцца скакаць на кані, баранэса можа карыстацца лукамі і арбалетамі, а маг можа засвоіць групавыя закляцці. У адрозьненне ад звычайных войскаў, героі не змяняюць свой выгляд пры паляпшэннях і могуць засвойваць новыя ўменні.
Дрэвы ўменняў герояў падзяляюцца на тры галіны: баявая, феадальная і камандная. Баявыя ўменні ўнікальныя для кожнага класа, а феадальныя і камандныя аднолькавыя.
СюжэтПравіць
«Legends of Eisenwald» — фэнтэзійная РПГ, дзеянне якой адбываецца ў выдуманым княстве Айзенвальд у сярэднявечнай Нямеччыне часоў Святой Рымскай імперыі. Асноўныя падзеі засяроджаныя на жыцці наймалодшага сына барона Лянштайна, які па вяртанні ў родныя мясціны даведваецца, што сямейны замак[5] зачынены для ўваходу. Магчымыя два розныя сцэнарыя: «Маскарад» і «Пракляты замак» — у розных месцах Айзенвальда.
УспрыняццеПравіць
Аглядальнік часопіса «Игромания» Станіслаў Сцепанчанка даў гульні ацэнку 8 з 10 балаў. Станоўча былі ацэнены баявая сістэма, агульная атмасфера гульні і сюжэтныя хады, прэтэнзіі выклікала тэхнічнае афармленне гульні[6]. Дадатак атрымаў 6,5 балаў[7].
ЗноскіПравіць
- ↑ Steam — 2003.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
- ↑ Chalk, Andy Legends of Eisenwald review(англ.) . PC Gamer (15 ліпеня 2015). Праверана 2 лістапада 2015.
- ↑ Legends of Eisenwald by Aterdux Entertainment(англ.) . Kickstarter. Праверана 2 лістапада 2015.
- ↑ Lahnstein Castle(англ.) . Gamepedia.
- ↑ Станислав Степанченко. Рыцарь на распутье. Обзор «Легенд Эйзенвальда» «Игромания», 07.07.2015
- ↑ Олег Зайцев Явка обеспечена. Обзор Eisenwald: Blood of November . Игромания (11 снежня 2016).
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (англ.) (руск.)
- Сайт распрацоўніка (англ.)
- Агляд гульні (англ.) на IGN
- Агляд гульні (англ.) на GameSpot