16 жніўня2011 года кампанія Wargaming.net анансавала новую гульню ў жанры, падобным з жанрам World of Tanks — World of Battleships.
Wargaming.net, вядомы распрацоўшчык і выдавец камп’ютарных гульняў, прэзентуе вам чарговую гульню з серыі «World of» — World of Battleships, умоўна бясплатную онлайн ММО-гульню, заснаваную на эпічных марскіх бітвах ХХ стагоддзя. Шырокі выбар караблеў адкрые вялікія тактычныя магчымасці — кожны з іх будзе ўнікальны ў плане агнявой моцы, хуткасці, броні і трываласці.
2 жніўня2012 года праект перайменавалі ў World of Warships.
29 лістапада 2012 года апублікаваныя першыя афіцыйныя скрыншоты гульні.
18 чэрвеня2013 года на афіцыйным сайце гульні была апублікаваная інфармацыя аб тым, што хутка адбудзецца пачатак альфа-тэсту.
18 кастрычніка 2013 года з’явілася магчымасць пакінуць заяўку на альфа-тэст на афіцыйным форуме гульні.
14 лістапада 2013 года постфактум было абвешчана, што закрыты альфа-тэст гульні ўжо стартаваў.
9 снежня2014 года быў анансаваны будучы пераход гульні ў стадыю закрытага бэта-тэставання. Першыя ўдзельнікі закрытага бэта-тэсту змаглі апрабаваць гульню на працягу 48 гадзін 13-14 снежня 2014 года. Закрытае бэта-тэставанне пачнецца пасля некалькіх ітэрацый падобных 2-дзённых тэстаў.
20 студзеня2015 года быў анансаваны другі закрыты 48-гадзінны бэта-тэст, які прайшоў 24-25 студзеня 2015 года.
9 сакавіка 2015 года было анансавана, што закрыты бэта-тэст стартуе 12 сакавіка 2015 года.
12 сакавіка 2015 года ў 11:00 па маскоўскім часе стартаваў закрыты бэта-тэст.
2 ліпеня 2015 года ў 11:00 па маскоўскім часе стартаваў адкрыты бэта-тэст.
17 верасня 2015 года адбыўся выхад гульні ў рэліз.
У першым анонсе гульні таксама згадваюцца іншыя праекты Wargaming.net, і заяўляецца, што яны будуць аб’яднаны ў серыю «World of» і мець агульную сістэму плацяжоў.
На момант рэлізу гульні былі поўныя галіны караблеў ЗША і Японіі, з наяўнасцю асобных караблеў з галінак Расійскай Імперыі/СССР, Вялікабрытаніі і Германіі. Пасля былі дададзены галіны эсмінцаў Расійскай Імперыі/СССР і крэйсераў Германіі. Пазней плануецца ўвод поўных галінаў развіцця Расійскай Імперыі/СССР, Вялікабрытаніі і Германіі, а таксама, магчыма, будуць уведзены караблі Францыі, Італіі, Аўстра-Венгрыі і рэгіянальных марскіх дзяржаў (Бразіліі, Аргенціны, Чылі і г. д.).
У галінках развіцця будуць прысутнічаць эсмінцы, крэйсеры, лінкары і авіяносцы. Пры гэтым будуць прадстаўлены як рэальна пабудаваныя караблі, так і нерэалізаваныя праекты. Падводных лодак і тарпедных катэраў не плануецца.
Караблі, даступныя гульцу для развіцця, маюць назву галаўнога карабля серыі і могуць уключаць варыянты канфігурацый узбраення розных караблёў тыпу. Прэміумныя караблі ўвасабляюць канкрэтны карабель у пэўны момант часу.
У гульні прысутнічаюць як рэальныя машыны, так і караблі, што не выйшлі са стадыі праекта і не атрымалі імя. У такім выпадку ім даецца назва ў адпаведнасці з наяўнымі на момант стварэння праекта праекта традыцыямі найменнямі.