Цяжкія крэйсеры тыпу «Фурутака»

Цяжкія крэйсеры тыпу «Фурутака» (яп.: 古鷹型重巡洋艦) — серыя з двух японскіх крэйсераў[заўв. 1] 1920-х гадоў. Першыя цяжкія крэйсеры японскага імператарскага флоту.

Цяжкія крэйсеры тыпу «Фурутака»
古鷹型重巡洋艦
Цяжкі крэйсер «Фурутака» ў 1926 годзе
Цяжкі крэйсер «Фурутака» ў 1926 годзе
Праект
Краіна
Вытворцы
  • Верфі «Міцубісі» (Нагасакі) і «Кавасакі» (Кобэ)
Аператары
Наступны тып «Аоба»
Гады ў страі 19261942 гады
Пабудавана 2
Страты 2
Асноўныя характарыстыкі
Водазмяшчэнне Першапачаткова: 7950 т (стандартнае), 10 252 (поўнае)[1]
Пасля мадэрнізацыі: 8561 т (стандартнае), 11273 (поўнае)[2]
Даўжыня 183,46 м (па ватэрлініі);
185,17 м (найбольшая)
Шырыня 16,5 м (зыходная),
16,93 м (пасля мадэрнізацыі)
Асадка 5,61 м (пасля мадэрнізацыі)
Браніраванне Зыходнае: Бранявы пояс — 76 мм;
палуба — 32-35 мм;вежы — 25-19 мм;
Пасля мадэрнізацыі: дададзены 35-мм браня мастка і 57-мм барбеты
Рухавікі 4 ТЗА Міцубісі-Парсанса («Фурутака») ці Браўна-Кёрціса («Како»),
12 катлоў «Кампан Ро Го» (10 пасля мадэрнізацыі)
Магутнасць 106 352 («Фурутака»)/103 971 («Како») л. с. у 1925 годзе;
103 340 («Фурутака») л. с. у 1939 годзе.
Рухавік 4 вяслярных шрубы.
Хуткасць ходу 35,22 («Фурутака»)/34,90 («Како»)) вузла ў 1925 годзе;
32,95 («Фурутака») вузла ў 1939 годзе
Далёкасць плавання 7000 (праектная)/7900 (пасля мадэрнізацыі) марскіх міль на 14 вузлах
Экіпаж 604 чалавека па праекце;
616-631 фактычна ў 1926-1937 гадах;
639 пасля мадэрнізацыі
Узбраенне (Зыходнае)
Артылерыя 6 × 1 — 200-мм/50 Тып 3
Зенітная артылерыя 4 × 1 76-мм/40 Тып 3,
2 × 7,7-мм кулямёта Льюіса;
Мінна-тарпеднае ўзбраенне 12 (6 × 2) — 610-мм ТА Тып 12 (12 тарпед Тып 8);
Авіяцыйная група 1 стартавая платформа для 2 гідрасамалётаў Тып 2;
Узбраенне (Пасля мадэрнізацыі)
Артылерыя 3 × 2 — 203-мм/50 Тып 3 № 2
Зенітная артылерыя 4 × 1 120-мм/45 Тып 10,
4 × 2 — 25-мм/60 Тып 96,
2 × 2 13,2–мм кулямёта Тып 93
Мінна-тарпеднае ўзбраенне 8 (2 × 4) — 610-мм ТА Тып 92 (16 тарпед Тып 90, з 1940 Тып 93)
Авіяцыйная група 1 катапульта (з 1932-1933 гадоў), да 2 гідрасамалётаў Тып 90, Тып 94 ці Тып 95

Праект крэйсераў-разведчыкаў распрацоўваўся ў Японіі ў 1916—1921 гадах, галоўным канструктарам канчатковага варыянту быў Юдзуру Хірага. З 4 запланаваных па праграме «8-8» караблёў у 1922—1926 гадах на верфях Нагасакі і Кобэ былі пабудаваны два: «Фурутака» і «Кака». Яшчэ дзве адзінкі («Аоба» і «Кінугаса») будаваліся ў 1924—1927 гадах і з-за вялікіх канструктыўных адрозненняў вылучаюцца ў асобны тып.

Караблі ўтрымлівалі шэраг наватарскіх для свайго часу рашэнняў і пераўзыходзілі па ТТХ амерыканскія крэйсеры тыпу «Амаха» і брытанскія тыпу «Хокінс», якія лічыліся верагоднымі праціўнікамі. Аднак яны маральна састарэлі яшчэ падчас будаўніцтва з-за падпісання Вашынгтонскага дагавора, які зрабіў стандартнымі прадстаўнікамі гэтага класа буйнейшыя і лепш узброеныя адзінкі.

Абодва крэйсера праслужылі ўвесь міжваенны час, у другой палове 1930-х прайшлі радыкальную мадэрнізацыю. Яны прынялі актыўны ўдзел у пачатковым этапе баявых дзеянняў на Ціхаакіянскім тэатры Другой сусветнай і загінулі падчас Гуадалканальскай кампаніі, у жніўні і кастрычніку 1942 года.

Заўвагі правіць

Каментарыі
  1. Пры ўступленні ў строй класіфікаваліся як крэйсеры 1-га класа (іта дзюн’екан, паводле водазмяшчэння), з 1931 года як класа A (ко-кю дзюн’екан, з 8-цалевым галоўным калібрам, гэта значыць цяжкія).
Зноскі

Літаратура правіць

на англійскай мове