Адкрыць галоўнае меню

Спіс саюзных рэспублік СССР

Канстытуцыйны парадакПравіць

Паводле Канстытуцыі СССР 1977 года (гл. 8, арт. 71) рэспублікі Савецкага саюза размешчаныя ў наступным парадку:

У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік размешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасці насельніцтва на момант стварэння рэспублік.

Колькасць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе змянялася ад 4 да 16. У момант утварэння 30 снежня 1922 года СССР складаўся з 4 рэспублік (РСФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўказская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 снежня 1936 года была падзелена на Азербайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казахская АССР і Кіргізская АССР РСФСР былі ператвораны ў Казахскую ССР і Кіргізскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбекская ССР і Туркменская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэкларацыя аб утварэнні прынятая ў лютым 1925 на Устаноўчых з'ездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім з'ездзе рад у маі 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыкскі з'езд рад прыняў дэкларацыю аб пераўтварэнні Таджыкскай АССР у Таджыкскую ССР і 5 снежня 1929 ЦВК СССР зацвердзіў гэта рашэнне. 31 сакавіка 1940 пасля далучэння часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўкага мірнага дагавора 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператворана ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператворана зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прыняты ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Літоўская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік.

У парадку памяншэння плошчыПравіць

Месца (у свеце) Рэспубліка Плошча (км²) %
1 1 РСФСР 17,075,200 76.62%
2 9 Казахская ССР 2,727,300 12.24%
3 44 Украінская ССР 603,700 2.71%
4 52 Туркменская ССР 488,100 2.19%
5 56 Узбекская ССР 447,400 2.01%
6 84 Беларуская ССР 207,600 0.93%
7 85 Кіргізская ССР 198,500 0.89%
Карэла-Фінская ССР 172,400 0.77%
8 93 Таджыкская ССР 143,100 0.64%
9 112 Азербайджанская ССР 86,600 0.39%
10 119 Грузінская ССР 69,700 0.31%
11 121 Літоўская ССР 65,200 0.29%
12 122 Латвійская ССР 64,589 0.29%
13 130 Эстонская ССР 45,226 0.20%
14 135 Малдаўская ССР 33,843 0.15%
15 138 Армянская ССР 29,800 0.13%

У парадку памяншэння колькасці насельніцтваПравіць

Па дадзеных перапісы 1989 года.

Месца Рэспубліка Насельніцтва %
1 РСФСР 147,386,000 51.40%
2 Украінская ССР 51,706,746 18.03%
3 Узбекская ССР 19,906,000 6.94%
4 Казахская ССР 16,711,900 5.83%
5 Беларуская ССР 10,151,806 3.54%
6 Азербайджанская ССР 7,037,900 2.45%
7 Грузінская ССР 5,400,841 1.88%
8 Таджыкская ССР 5,112,000 1.78%
9 Малдаўская ССР 4,337,600 1.51%
10 Кіргізская ССР 4,257,800 1.48%
11 Літоўская ССР 3,689,779 1.29%
12 Туркменская ССР 3,522,700 1.23%
13 Армянская ССР 3,287,700 1.15%
14 Латвійская ССР 2,666,567 0.93%
15 Эстонская ССР 1,565,662 0.55%

У парадку памяншэння шчыльнасці насельніцтваПравіць

Алфавітны парадакПравіць