Срэбра ў геральдыцы

(Пасля перасылкі з Срэбра, геральдыка)
Колер і шрафіроўка.

Срэ́бра[1] — адзін з двух геральдычных металаў, традыцыйная назва для белага колеру ў геральдыцы. У геральдычнай літаратуры прысутнічае таксама назва «срэбраны».

АсаблівасціПравіць

У гербах прынцаў выражаецца тэрмінам «lune», у гербах пэраў — «perle», ва ўсіх іншых — «argent».

У гербах выкарыстоўвалася ўласна срэбра або іншы белы метал, а таксама «срэбраная» або белая фарба. Калі жадалі падкрэсліць, што гербавая фігура «жывая», то пры блазаніраванні асабліва абгаворвалі, што ўжываецца «белы» як самастойны колер.

ШрафіроўкаПравіць

Графічна ў чорна-белым варыянце колер пазначаецца незафарбаваным полем.

Сімволіка колеруПравіць

Срэбра ў геральдыцы традыцыйна сімвалізуе нявіннасць, беззаганнасць, мудрасць, ціхамірную радасць, цнатлівасць, высакародства, чысціню, шчырасць, надзею, праўдзівасць, малодшую галіну роду.

У сярэдневяковай астраноміі срэбру адпавядаў Месяц, у алхімііжэмчуг, стыхіявада.

Зноскі

  1. Анатоль Кірылавіч Цітоў. Геральдыка Беларусі / Я. В. Малашэвіч, А. П. Касцялецкая. — 2-е дапоўненае і папраўленае выданне. — Мінск: Мінская фабрыка каляровага друку, 2010. — С. 11. — 147 с. — 3 000 экз.