Элемент (стыхія)
Элемент (ад лац.: elementum), альбо Стыхія (ад стар.-грэч.: στοιχεῖον) - асноўнае і першапачатковае паняцце старажытнай натурфіласофіі, а таксама сярэднявечнай алхіміі і астралогіі. Згодна з антычнымі тэорыямі, Сусвет разглядаўся, як сума і ўзаемадзеянне чатырох першых элементаў: Агня, Глебы, Паветра, Вады. Акрамя таго, існавала тэорыя загадкавага пятага элемента - Эфіра, звязанага з паняццем Квінтэсенцыі.