Сталовічы (гміна)

гміна ў Баранавіцкім павеце міжваеннай Польскай Рэспублікі

Гміна Сталовічы (польск.: Gmina Stołowicze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Сталовічы (678 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Сталовічы
польск.: Gmina Stołowicze
Краіна
Уваходзіць у да 1919: Навагрудскі павет
1919—1939: Баранавіцкі павет
Уключае 56 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Сталовічы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 6 970[1]

Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета. 1 жніўня 1919 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Баранавіцкага павета пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямель[3]. 19 лютага 1921 года гміна разам з Баранавіцкім паветам уключана ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства[4][1].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172
  4. Dz. U. z 1921 r. Nr 16, poz. 93