Баранавіцкі павет (1919—1940)

павет у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі

Бара́навіцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі і БССР. Цэнтр — горад Баранавічы.

Баранавіцкі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Баранавічы
Дата ўтварэння 1 жніўня 1919
Насельніцтва
  • 161 088 чал. (1931)
Баранавіцкі павет на карце

Утвораны 1 жніўня 1919 года Грамадзянскім ўпраўленнем Усходніх зямель з частак Слуцкага і Навагрудскага паветаў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 18 сакавіка 1921 года тэрыторыя павета замацавана за Польшчай, увайшла ў Навагрудскае ваяводства. Плошча 3497 км², насельніцтва 124,2 тыс. чалавек (1922). Падзяляўся на гміны. У снежні 1925 года скасаваны Паланэчкаўская і Чэрніхаўская гміны, замест іх створана Вольнаўская. У студзені 1926 года са Слонімскага павета ў Баранавіцкі павет перададзены Дабромысленская і Моўчадская гміны. На тэрыторыі павета ўтворана Дуброўская гміна.

У верасні 1939 года тэрыторыя павета далучана да СССР і перададзена ў склад БССР. З 4 снежня 1939 года павет у Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны раёны.

Літаратура

правіць