Станіслаў Задарноўскі

Станіслаў Задарноўскі (польск.: Stanisław Zadarnowski) — службовец, адвакат.

Станіслаў Задарноўскі
Нараджэнне каля 1769[1]
Смерць кастрычнік 1821[1]
Род Задарноўскія[d]
Жонка Яанна з Грамыкаў[d]
Член у

Біяграфія

правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Задарноўскіх.

Сябра Гродзенскай муніцыпальнай рады ў 1812 г. У 1819 г. — адвакат Гродзенскага галоўнага суда. У 1822 выдаткаваў жонцы губернатара Анджэйкавіча 13 злотых 10 грошаў на кракаўскі помнік Касцюшку.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

Сям’я

правіць

У шлюбе з Яаннай з Грамыкаў (пам. да 24 студзеня 1840), дачкой Міхала Грамыкі, харунжага пяцігорскага, і Марыяны з Сэмп-Шажынскіх. У другім шлюбе з Міхалам Бухавецкім (каля 1778 — 2/14 кастрычніка 1842), сынам Віктарына і былым шамбялянам пры двары караля Станіслава Аўгуста, які ў першым шлюбе быў з яе сястрой Магдаленай (каля 1785 — 25 лютага 1823)[2].

У шлюбе з Яаннай меў дзяцей[2]:

  • Калікст Задарноўскі, служыў у расійскім войску ў Тыфлісе;
  • Эмілія, у шлюбе з Міхалам Бухавецкім-малодшым (пасербам);
  • Саламея.

У другім шлюбе з Міхалам Бухавецкім Яанна таксама мела дзяцей[2]:

  • Юліян (нар. 3 ліпеня 1824);
  • Ігнацы (нар. 12 лістапада 1825);
  • Віктар Максімільян Ян (нар. 14 кастрычніка 1827).

Зноскі

Літаратура

правіць