Станіслаў Міхайлавіч Янчэўскі

Станіслаў Міхайлавіч Янчэўскі (17 кастрычніка 1937, г. п. Бялынічы — 2007) — шахцёр, Герой Сацыялістычнай Працы (1977)[1].

Станіслаў Міхайлавіч Янчэўскі
Род дзейнасці гарняк, палітык
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1937(1937-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2007
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

З 1966 года машыніст камбайна, з 1979 года машыніст горных машын выстворчага аб’яднання Беларуськалій. Званне Героя прысвоена за поспехі ў выкананні планаў па выпуску прадукцыі[1].

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1970—1974 гадах[1].

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1972). Памёр у 2007 годзе.

Зноскі

  1. а б в Янчевский Станислав Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 719. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / под общей редакцией А. Н. Новикова. — Минск, 2014. (руск.)