Станіслаў Улошак

Станіслаў Улошак (польск.: Stanisław Włoszek; каля 1554, Юхнава, Падляшша — 20 мая 1621, Варшава) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Станіслаў Улошак
польск.: Stanisław Włoszek
Дата нараджэння 1554
Месца нараджэння Юхнава, Падляшша
Дата смерці 20 мая 1621(1621-05-20)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 21 верасня 1573 года ў Браневе[1]. У 1585—1586 гадах — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума[2]. У 1596—1597 гадах — прэфект езуіцкіх школ у Любліне, у 1598—1603 і 1611—1614 — суперыёр Дома прафесаў у Варшаве, у 1608—1609 — прэпазіт (кіраўнік) Дома прафесаў у Кракаве. У 1609—1611 гадах займаў пасаду рэктара Віленскай акадэміі. Браў удзел у дыспутах з іншаверцамі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.