Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк

Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк (26 чэрвеня 1956, в. Карначыўка, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — біскуп Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі.

Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк

дапаможны біскуп
з 26 лістапада 1994
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Kyiv-Zhytomyr[d]
3-і дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 12 красавіка 2014
Дыяцэзія Харкаўска-Запарожская дыяцэзія[d]
Папярэднік Marian Buczek[d]
Пераемнік Pavlo Honcharuk[d]
тытулярны біскуп
з 26 лістапада 1994
Дыяцэзія Q1526572?
апостальскі адміністратар
з 24 ліпеня 2012
Дыяцэзія Луцкая дыяцэзія[d]
апостальскі адміністратар
2 лютага 2019 — 14 лютага 2020
Дыяцэзія Харкаўска-Запарожская дыяцэзія[d]
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 18 лютага 2020
Дыяцэзія Адэска-Сімферопальская дыяцэзія
Папярэднік Bronislaw Bernacki[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 23 чэрвеня 1956(1956-06-23) (67 гадоў)

Узнагароды
Афіцэрскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1980 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, а ў 1981 годзе патаемна ўступіў у Ордэн Братоў Меншых (OFM). Навіцыят і законную фармацыю праходзіў адначасова з вучобаю ў семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 1984 года, а вечныя манаскія абяцанні прынёс 26 жніўня 1988 года.

З 1984 года па 1994 год быў пробашчам у Палонным і Славуце ў сваёй роднай дыяцэзіі. 26 лістапада 1994 года быў менаваны дапаможным біскупам у Жытоміры (з 25 лістапада 1998 года — Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія).

Біскупскае пасвячэнне прыняў з рук Папы Яна Паўла II 6 студзеня 1995 года. З 1996 па 2016 год быў дырэктарам дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas-Spes Украіна.

З 24 ліпеня 2012 года выконваў абавязкі Апостальскага адміністратара Луцкай дыяцэзіі. 12 красавіка 2014 года быў прызначаны біскупам Харкаўска-Запарожскім.

2 лютага 2019 года Святы Айцец прызначыў Станіслава Шырокарадзюка OFM біскупам-каад’ютарам Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі са спецыяльнымі паўнамоцтвамі. 18 лютага 2020 Папа Францішак прыняў просьбу аб адстаўцы біскупа Браніслава Бярнацкага і прызначыў яго біскупам[1].

Зноскі