Старадворскі валун

Старадворскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 года) ў Беларусі. Знаходзіцца за 400 метраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Стары Двор Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Старадворскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, каля вёскі Стары Двор, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць
physical
Старадворскі валун
Старадворскі валун

Апісанне

правіць

Шэры дробназярністы граніт. Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,2 м, вышыня 0,5 м у абводзе 9 метраў, аб’ём 2,2 м³. Маса каля 6 тон. Прынесены ледавіком 20—18 тысяч гадоў таму са Скандынавіі. На верхняй пляцоўцы захаваліся 7 паглыбленняў дыяметрам 4—5 см, глыбінёй 0,5—2 см, якія зроблены чалавекам 2—2,5 тысячы гадоў таму. Размеркаванне паглыбленняў нагадвае люстраную выяву сузор’я Вялікай Мядзведзіцы.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць