Старажытнанідэрландская мова

Старажытнанідэрландская мова (нідэрл.: Oudnederlands) — гістарычная форма існавання нідэрландскай мовы, якая развівалася з прагерманскай мовы. Старажытнанідэрландская існавала з VII стагоддзя па 1150 год. Наступнай гістарычнай формай стала сярэдненідэрландская мова.

Старажытнанідэрландская мова
Краіны Нідэрланды, Бельгія, Германія, Францыя
Вымерла 1150
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Заходнегерманская група
Ніжненямецкая мова
Франкскі дыялект
Пісьменнасць лацінскае пісьмо і руны
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 odt
LINGUIST List odt
IETF odt
Glottolog oldd1237

Мова ўяўляла сабой групу роднасных старажытнаніжнефранкскіх дыялектаў, якія не мелі пісьмовых нормаў. У процівагу старажытнаверхненямецкай мове, якая насоўвалася з поўдня, у старажытнанідэрландскай не адбываллся другога перамяшчэння зычных. Паняцці «старажытнанідэрландская» і «старажытнаніжнефранкская» ў цэлым ідэнтычныя.

Існуюць некаторыя адрозненні паміж старажытнаніжнефранкскімі і іншымі старажытнаніжненямецкімі дыялектамі: у ніжнефранкскіх адбылося спрашчэнне германскага hl (chl) у пачатку слоў, формы прэзентных дзеясловаў у множным ліку яшчэ мелі канчаткі -on, -et, -unt, доўгае германскае ō дыфтангавалася ў uo, сфарміраваўся ўласны канчатак назоўнікаў множнага ліку -a[1].

Зноскі

  1. A. Quak, J. M. van der Horst, Inleiding Oudnederlands, Leuven 2002, ISBN 90-5867-207-7

Літаратура правіць

  • A. Quak und J. M. van der Horst, Inleiding Oudnederlands. Leuven: Universitaire Pers Leuven, 2002.
  • M. Gysseling, «Prae-Nederlands, Oudnederlands, Vroegmiddelnederlands», in: Vierde Colloquium van hoogleraren en lectoren in de neerlandistiek aan buitenlandse universiteiten. Gent, 1970, S. 78-89.

Спасылкі правіць