Стараруднянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Старарудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старая Рудня.

Стараруднянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старая Рудня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 724
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чацвярнянскага сельсавета, у склад Пірэвіцкага сельсавета перададзена вёска Рудзенка[1]. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стараруднянскага сельсавета 13 населеных пунктаў[3]. 20 чэрвеня 1985 года ў склад Майскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1699 чалавек[5], з іх 92,8 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 2,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1724 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 86. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.