Стокард Чэнінг
Стокард Чэнінг (англ.: Stockard Channing, нар. 13 лютага 1944) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, найбольш вядомая па ролі старшакласніцы Бэці Рыца ў мюзікле «Брыялін». Уладальніца прэмій «Эмі» і «Тоні»
Стокард Чэнінг | |
---|---|
англ.: Stockard Channing | |
Дата нараджэння | 13 лютага 1944[1] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Walter Channing[d], Paul Schmidt[d] і David Debin[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса агучвання, тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса |
Узнагароды |
Drama Desk Award for Outstanding Actress in a Play[d] (1988) London Film Critics Circle Award for Actress of the Year[d] (2002) Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле[d] (2002) GLAAD Golden Gate Award[d] (2003) Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2003) прэмія Люсі[d] (2003) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле[d] (2002) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2002) |
IMDb | ID 0000330 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСьюзан Антонія Уільямс Стокард (англ.: Susan Antonia Williams Stockard) нарадзілася ў Нью-Ёрку і па матчынай лініі мае ірландскія карані. У 1963 годзе, будучы яшчэ дзевятнаццацігадовай студэнткай каледжа, яна выйшла замуж за прадпрымальніка і скульптара Уолтэра Чэнінга (1940—2015), пасля чаго, аб’яднаўшы сваё імя з імем мужа, стала Стокард Чэнінг.
Акцёрскую кар’еру яна пачала ў тэатральнай кампаніі Бостана, пасля чаго стала з’яўляцца і на падмостках Нью-Ёрка, а ў 1971 годзе дэбютавала на Брадвеі. На вялікім экране дэбютавала ў фільме «Бальніца» (1971), а пасля некалькіх нязначных роляў на кінаэкранах дабілася папулярнасці ў фільме «Лёс» (1975) з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі. У 1978 годзе 33-гадовая Стокард Чэнінг сыграла з пачынаючым акцёрам Джонам Траволтай і зоркай кантры і поп-музыкі Алівіяй Ньютан-Джон у экранізацыі брадвейскага мюзікла «Брыялін». Нягледзячы на свой узрост, актрыса выдатна зладзілася з роляй старшакласніцы — нефармальнага лідара дзяўчын у школе, дзе разгортваецца дзеянне. Яе голас гучыць у дзвюх музычных кампазіцыях да фільма. Пасля няўдач у кіно і на тэлебачанні ў пачатку 1980-х гадоў актрыса вярнулася ў тэатр, дзе ў 1985 годзе ўдастоілася прэміі «Тоні» за ролю ў п’есе «Адзін дзень са смерці Джо па мянушцы Сідзень».
Ізноў дамагчыся поспеху на вялікім экране ёй атрымалася ў 1993 годзе, калі за ролю ў фільме «Шэсць ступеняў адчужэння» Чэнінг была намінаваная на «Оскар» і «Залаты глобус».
Зноскі
правіць- ↑ Stockard Channing // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #142020389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.