Стрэзская канферэнцыя

Стрэ́зская канферэнцыя, таксама Стрэ́за канферэнцыя — міжнародная канферэнцыя па пытанні аб парушэнні Германіяй Версальскага мірнага дагавора. Адбылася ў красавіку 1935 года ў невялікім мястэчку Стрэза на заходнім беразе возера Лага-Маджорэ (Італія) з удзелам прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Джэймса Мак-Дональда, міністра замежных спраў Францыі П’ера Лаваля і лідара Італіі Беніта Мусаліні.

Апісанне правіць

Канферэнцыя з’явілася следствам непасрэднай рэакцыі Англіі, Францыі і Італіі на аднаўленне Гітлерам у Германіі ўсеагульнай вайсковай павіннасці, што з’яўлялася грубым парушэннем абавязанняў, узятых на сябе Нямеччынай па Версальскім мірным дагаворы. Францыя, у сваіх намаганнях па стварэнні сістэмы «калектыўнай бяспекі», Англія, якая імкнулася пазбегнуць занадта высокіх выдаткаў на даўзбраенне і адхіліць магчымую вайну ў першую чаргу дыпламатычнымі манеўрамі («палітыка прымірэння»), і фашысцкая Італія, устрывожаная ўзмацненнем германскага ўплыву ў Дунайскім рэгіёне пацвердзілі прадугледжаныя Лігай Нацый і накіраваныя супраць Германіі санкцыі ў выпадку агрэсіі з яе боку.

«Фронт Стрэзы» разваліўся ўжо ў год яго стварэння ў выніку падпісання англа-германскага марскога пагаднення і нападу Італіі на Абісінію, якое было асуджана Лігай Нацый, але падтрымана Гітлерам.