Студэнцкая Рада (СтудРада, СР) — недзяржаўная студэнцкая арганізацыя, асноўнай мэтай якой з'яўляецца абарона правоў студэнтаў.

"Студэнцкая Рада" ўтварылася 10 сакавіка 2008 года ў выглядзе ініцыятыўнай групы студэнтаў розных навучальных устаноў г. Мінска. Стварэнне арганізацыі было абумоўлена адсутнасцю якіх-небудзь незалежных студэнцкіх арганізацый, а таксама стала адказам на пастаянныя парушэнні правоў і свабод студэнтаў Беларусі, напрыклад, адмена ільгот у 2007 годзе.

21 жніўня 2008 года адбыўся арганізацыйны сход членаў Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, на якім была створана прафсаюзная група (ПГ) "Студэнцкая Рада". 28 жніўня 2008 года стварэнне прафгрупы было ўхвалена прафсаюзным камітэтам Мінскай гарадской пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і была прынята на прафсаюзнае абслугоўванне.

Прафсаюзная група "Студэнцкая Рада"
Тып арганізацыі студэнцкая, праваабарончая
Год заснавання 2008
Месцазнаходжанне Мінск, Беларусь
Вэб-сайт studrada.org

Місія арганізацыіПравіць

Спрыянне фармаванню новых пакаленняў студэнтаў, паўнавартасных удзельнікаў адукацыйнага працэса, якія маюць актыўную грамадскую пазіцыю і крытычнае мысленне; студэнтаў, якім уласціва пачуццё салідарнасці і імкненне да свабоды і шчасця, якія адносяць сябе да студэнцкай братэрскай супольнасці, і для якіх атрыманне ведаў з'яўляецца прыярытэтнай каштоўнасцю.

Мэта і задачы арганізацыіПравіць

Мэта арганізацыі – абарона правоў студэнтаў.

Задачы:

  1. стварэнне механізмаў абароны правоў студэнтаў;
  2. прадстаўленне інтарэсаў студэнтаў перад адміністрацыямі ВНУ, міністэрствам адукацыі Беларусі.

Асноўныя кірункі дзейнасціПравіць

У дадзены момант ПГ «Студэнцкая Рада» мае 5 кірункаў дзейнасці:

  • адукацыйны кірунак;
  • інфармацыйна-асветніцкі кірунак;
  • даследчы кірунак;
  • правядзенне грамадскіх кампаній;
  • юрыдычная кансультацыя.

Дзейнасць у 2008 годзеПравіць

Адным з першых сур'ёзных мерапрыемстваў у дзейнасці арганізацыі стаў семінар па Правах Чалавека (ПЧ) і Правах Студэнтаў (ПС) у Мінску. Арганізаваны ён быў пры падтрымцы Фонду Развіцця Прававых Тэхналогій і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руха (МПД). Такім чынам быў дадзены добры штуршок у развіцці адукацынага кірунку дзейнасці арганізацыі. На працягу лета 2008 года было праведзена яшчэ 2 падобных семінара. Восенню быў праведзены таксама міжнародны семінар з удзелам расійскіх і ўкраінскіх студэнтаў.

У верасні 2008 года распачынаецца анкетаванне ў ВНУ і ССНУ г. Мінска, па выніках якога павінен быў стварыцца дапаможнік з рэкамендацыямі па супрацьдзеянню найбольш распаўсюджаных парушэнняў Правоў Студэнтаў.

У канцы кастрычніка распачынаецца доўгатэрміновая адукацыйная праграма "Клуб маладога праваабаронца", якая працягвалася 3 месяцы і ставіла за мэту павышэнне ўзроўню прававой культуры вучнёўскай моладзі Мінска і інтэграцыя яе ў праваабарончую дзейнасць.

Дзейнасць у 2009 годзеПравіць

20-21 лютага ў Мінску праходзіла чарговая сесыя Міжнароднай Студэнцкай Школы Правоў Чалавека/правоў студэнтаў, арганізатарамі якой сталі "Студэнцкая Рада", "Моладзевы Праваабарончы Рух" (МПД, Расія) і Міжнародная сетка па правах студэнтаў. Трэнерам семінара быў ганаровы прэзідэнт МПД, эксперт Савета Еўропы, кансультант Маскоўскай Хельсінкскай Групы Андрэй Юраў. Экспертамі таксама былі Вікторыя Громава і Дмітрый Макараў — са-каардынатар Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў.

У красавіку апублікавана першае даследаванне ў галіне правоў студэнтаў у Мінску. Па словах арганізатараў анкетавання: "Выкананне правоў студэнтаў з'яўляецца істотным крокам да развіцця агульначалавечых каштоўнасцей у студэнтаў, свабоднага развіцця асобы, выхавання грамадзянскасці, а таксама рухам да павагі правоў і свабодаў кожнага чалавека. Ад таго, у якім асяроддзі навучаюцца студэнты, залежыць іх далейшае развіццё як актыўных, адказных, высокамаральных людзей, якія маюць пачуццё годнасці і выразную грамадзянскую пазіцыю". PDF-версію брашуры "Правы студэнтаў. Вынікі анкетавання студэнтаў вучэбных устаноў г. Мінска" вы можаце знайсці на афіцыйным сайце арганізацыі.

У другой палове красавіка "Студэнцкая Рада" пачала рэалізацыю эксперыментальнага даследавання ўзаемадзеяння органаў студэнцкага самакіравання, студэнтаў і адміністрацый 6 вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. Даследаванне праводзілася ў двух гарадах - Мінску і Магілёве. Мэтай даследавання было падвышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтва органаў студэнцкага самакіравання і студэнтаў. Даследванне складалася з 3 этапаў:

  1. анкетаванне 1500 студэнтаў для дэтальнага вывучэння ўзроўня ўзаемадзеяння студэнтаў і органаў студэнцкага самакіравання;
  2. правядзенне інтэрв'ю з прадстаўнікамі органаў студэнцкага самакіравання;
  3. правядзенне серыі фокус-груп з удзелам студэнтаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання.
Файл:FestSR.jpg
СтудРада на "Фэсце моладзевых арганізацый"

29 мая арганізацыя прыняла ўдзел у "Фестывалі моладзевых арганізацый", які складаўся з двух частак. Першая называлася "Рэцэпт вашага поспеху", у якой арганізацыі прэзентавалі свае паспяховыя праэкты, кампанні, акцыі і г.д. Прадстаўнікі "Студэнцкай Рады" прадставілі ўдзельнікам Фестываля мінісцэнку, у якой выкарыстоўвалі адмысловыя строі і гармонік. Другая частка Фестываля - канферэнцыя - насіла назву "Перспектывы моладзевага руха ў Беларусі", на якой гаворка ішла пра сучасны стан моладзевага сектара, перспектывы дзейнасці, моладзевага лідарства і супольнай працы.

У ліпені аб'яўляецца набор на адукацыйную праграму "Студэнт у дзеянні!". Праграма складалася з 2-х трэнінгаў і ставіла за мэту фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў. Адукацыйная праграма ўключала ў сябе наступныя тэмы:

СпасылкіПравіць