Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці
Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) — беларускі прафесійны саюз. Нягледзячы на тое, што прафсаюз у назве ўказвае прыналежнасць да яго толькі работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, ён абараняе таксама і супрацоўнікаў гандлёвай, адукацыйнай, вытворчай і іншых сфераў.
Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці | |
---|---|
РЭП | |
Адрас | Мінск, |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Афіцыйная мова | беларуская |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Генадзь Фядыніч |
rewu.do.am |
Заснаваны ў 1990-х гадах. Адзін з самых масавых незалежных прафсаюзаў Беларусі. У прафсаюз звяртаюцца супрацоўнікі Мінскага метрапалітэну, ААТ «БАТЭ» (Барысаў), РУВП «Граніт» (Мікашэвічы) і г.д. У 2000-х гадах пры прафсаюзе РЭП працавала ініцыятывай групы студэнтаў разнастайных навучальных установаў Мінска. 21 жніўня 2008 г. пасля арганізацыйнага сходу членаў прафсаюза была створана прафсаюзная група «Студэнцкая Рада».
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх