Стывен Хо́лкамб (англ.: Steven Holcomb, народжаны Leppik, нар. 14 красавіка 1980, Парк-Сіці, штат Юта) — амерыканскі бабслеіст, алімпійскі чэмпіён 2010 года і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы, шматразовы чэмпіён свету.

Бабслеіст
Стывен Холкамб
Холкамб падчас Алімпіяды 2010 года ў Ванкуверы
Холкамб падчас Алімпіяды 2010 года ў Ванкуверы
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Дата нараджэння 14 красавіка 1980(1980-04-14) (44 гады)
Месца нараджэння Парк-Сіці, Юта, ЗША
Дата смерці 6 мая 2017(2017-05-06)[1][2] (37 гадоў)
Месца смерці
Рост 178 см
Вага 91 кг
Кар’ера
Пазіцыя пілот
Трэнер Браян Шаймер
У зборнай з 1998
Статус спаборнічае
Вынікі
Кубак свету
Кубак свету сярод двоек 1 (2006/07)
Кубак свету сярод чацвёрак 1 (2009/10)
Кубак свету ў камбінацыі 1 (2006/07)
Апошняе абнаўленне: 2 снежня 2010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар'ера

правіць

Да прыходу ў бабслей Стывен 7 гадоў адслужыў у Нацыянальнай гвардыі Юты.[5] Падчас службы атрымаў 7 узнагарод. 12 гадоў займаўся гарналыжным спортам. У цяперашні час Стывен Холкамб — адзін з лідараў сусветнага бабслея, як у спаборніцтвах двоек, так і ў чацвёрках.

У 2001 годзе ў Стывена выявілі дэгенератыўную хваробу вачэй кератаконус. Нягледзячы на тое, што зрок стаў пагаршацца, Холкамб не пераставаў удзельнічаць у спаборніцтвах. Падчас лячэння на Алімпійскіх гульнях у 2006 годзе ў спаборніцтвах двоек Стывен заняў 14-е месца, а ў чацвёрках — 6-е.[6][7] У 2007 годзе заваяваў тытул чэмпіёна свету ў двойках.

Аднак Стывен выявіў, што акуляры і кантактныя лінзы не моцна дапамагалі ў пілатаванні, стаў разумець, што вядзе боб хутчэй на навобмацак. У мінулым адзіным варыянтам лячэння была перасадка рагавіцы. Аднак у 2008 годзе доктар Браян Боксер Уочлер параіў новае эксперыментальнае лячэнне, якое магло б вярнуць зрок. Уся працэдура заняла 20 хвілін.[8] І ўжо ў тым жа годзе Стывен і яго каманда «Начны цягнік» («Night Train») працягнулі дамінаваць у кубку свету. У 2009 годзе выйгралі чэмпіянат свету ў чацвёрках. А затым у 2010 годзе заваявалі залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Гэта быў першы поспех бобслейной каманды з ЗША за 62 гады.

У лістападзе 2012 года Стывен выпусціў аўтабіяграфію «Але цяпер я бачу» («But Now I See»). У гэтай кнізе распавядае пра самую глыбокую дэпрэсію, якая суправаджала яго падчас хваробы, але ён захоўваў веру і надзею ў тое, што здзейсніць сваю мару і заваюе алімпійскія медалі. У цяперашні час Стывен у перапынках паміж спаборніцтвамі і трэніроўкамі вывучае кампутарныя інфармацыйныя сістэмы ва ўніверсітэце.

На Алімпіядзе 2014 у Сочы стаў бронзавым прызёрам (двойкі).

Зноскі

  1. а б http://www.teamusa.org/News/2017/May/06/Olympic-Family-Mourns-The-Loss-Of-Olympic-Champion-Bobsledder-Steven-Holcomb
  2. Der rätselhafte Tod des 37-jährigen Olympiasiegers / Hrsg.: S. AustWeltN24, Axel Springer SE, 1946. — ISSN 0173-8437 Праверана 7 мая 2017.
  3. http://espn.go.com/olympics/winter/2014/bobsled/story/_/id/10470621/2014-sochi-olympics-russia-wins-two-man-bobsled-gold-us-earns-bronze
  4. http://espn.go.com/olympics/winter/2014/bobsled/story/_/id/10319460/lolo-jones-lauryn-williams-chosen-us-bobsled-team
  5. Hipps, Tim (15 January 2009). "Military bobsledders dominate 4-man National Championships". U.S. Army MWR. Архівавана з арыгінала 3 снежня 2010. Праверана 22 November 2009.
  6. Krastev, Todor. Bobsleigh Fours Olympic Games 2006 Torino (ITA) – Saturday 25.02 Cesana Pariol. Winter Olympic Games 2006 Results (27 лютага 2006). Праверана 12 кастрычніка 2007.
  7. Krastev, Todor. Bobsleigh Doubles Olympic Games 2006 Torino (ITA) – Sunday 19.02 Cesana Pariol. Winter Olympics Games 2006 Results (20 лютага 2006). Праверана 12 кастрычніка 2007.
  8. Byrd, David (January 5, 2010). "US Bobsledder Holcomb Gains New View on Life". Voice of America. Праверана June 22, 2012.

Спасылкі

правіць