Стэйн Эрыксен (нарв.: Stein Eriksen; 11 снежня 1927, Осла, Нарвегія — 27 снежня 2015, Парк-Сіці, Юта, ЗША) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён у гіганцкім слаламе (1952), чатырохразовы чэмпіён свету (1952, 1954×3).

Стэйн Эрыксен
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя гарналыжны спорт і фрыстайл
Нарадзіўся 11 снежня 1927(1927-12-11)
Памёр 27 снежня 2015(2015-12-27)[1] (88 гадоў)
Грамадзянства
Гады кар’еры 19481960
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’ера правіць

Дэбютаваў на міжнародных турнірах у складзе зборнай Нарвегіі ў 19 гадоў. На чэмпіянаце свету па гарналыжным спорце ў 1950 годзе ў Аспене заваяваў бронзу ў слаламе. На Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Осла стаў алімпійскім чэмпіёнам і чэмпіёнам свету ў гіганцкім слаламе, бо чэмпіянат свету праходзіў у рамках Алімпіяды, а таксама заваяваў срэбра ў слаламе. За поспехі на Алімпіядзе быў узнагароджаны медалём Холменколена. На чэмпіянаце свету 1954 года выйграў тры залатыя медалі з чатырох магчымых. Пасля сезона 1954 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры.

Сям’я правіць

  • Маці — Бітэн Эрыксен (1900—1996), дызайнер;
  • Бацька — Эміль Марыус Эрыксен (1886—1950), гімнаст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным першынстве;
  • Брат — Марыус Эрыксен-малодшы (1922—2009), альпініст і ваенны лётчык, удзельнік Алімпійскіх гульняў;
  • Пляменніца — Беата Марыя Эрыксен (нар. 1960), актрыса і кінарэжысёр;
  • Жонка — Франсуаза Эрыксен. У іх пяць дзяцей: Юліяна, Ава, Стэйн малодшы, Аня і Б’ёрн.

Зноскі

  1. http://www.dagbladet.no/2015/12/28/sport/stein_eriksen/alpint/ski/42544909/ Праверана 28 снежня 2015.
  2. https://skiinghistory.org/lives/stein-eriksen Праверана 28 снежня 2015.