Стэн Стурэ Старэйшы
Cтэн Стурэ (Старэйшы) (шведск.: Sten Sture den äldre; каля 1440 — 14 снежня 1503) — рэгент Швецыі з 16 мая 1470 па 18 кастрычніка 1497 года (1-ы раз), і з лістапада 1501 года (2-гі раз), які сваёй дзейнасцю падрыхтаваў канчатковае скасаванне Кальмарскай уніі і аднаўленне шведскай дзяржаўнасці.
Стэн Стурэ Старэйшы | |
---|---|
шведск.: Sten Sture der Ältere | |
![]() | |
Нараджэнне |
1440[1][2][…] |
Смерць |
14 снежня 1503[4][5][…] |
Месца пахавання | |
Бацька | Густаў Анундсан Стурэ[d][6] |
Маці | Біргіта Стэнсдотэр Бьельке[d][6] |
Жонка | Інгеборг Тот[d] |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з феадальных вярхоў шведскага грамадства. Пасля смерці Карла Кнутсана (1470 год) быў абраны рэгентам Швецыі. Абапіраючыся на сялян і бюргераў, ён захоўваў сваё становішча на працягу 26 гадоў насуперак моцнай апазіцыі дзяржаўнага савета, які імкнуўся да уніі. У 1471 годзе ў бітве пры Брункебергу армія пад яго камандаваннем разбіла армію дацкага караля Крысціяна I.
Шмат зрабіў для ўзняцця дабрабыту краіны і для асветніцтва, а таксама для цэнтралізацыі і ўмацавання апарата кіравання. У 1477 годзе ім быў заснаваны ўніверсітэт ва Упсале і амаль адначасова было ўведзена ў краіне кнігадрукаванне.
Не быўшы ў стане перашкодзіць абвяшчэнню Кальмарскай уніі ў 1483 г., ён, аднак, адцягнуў фактычнае яе аднаўленне да 1497 года, калі кароль дацкі Ганс, закліканы шведскім дзяржаўным саветам, разбіў пад Ратэбра шведскую армію і замкнуў самога Стурэ ў Стакгольме.
Ён працягваў, аднак, і пасля таго займаць першае месца ў дзяржаве, прымірыўся з дзяржаўным саветам, які хутка расчараваўся ва уніі, і калі ў 1501 годзе ў краіне ўспыхнуў агульны мяцеж, быў другі раз абраны рэгентам.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123208114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Lundy D. R. Sten Sture // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sten Gustafsson Sture // Store norske leksikon — 1978.
- ↑ Sten Sture — 1917.
- ↑ Sten Sture // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 (unspecified title) Праверана 5 кастрычніка 2018.
ЛітаратураПравіць
- Palme, Sven Ulric, Sten Sture den äldre. LT:s förlag: Stockholm 1968
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэн Стурэ Старэйшы