Стэпавыя Віцязі
«Стэпавыя Віцязі» (па-мангольску: Цогт тайж — «Цогта-тайджы ») — двухсерыйная гістарычная драма пра падзеі XVII стагоддзя ў Халсе , знятая ў 1945 годзе ў Манголіі. Рэжысёр аднасерыйнага рускамоўнага варыянту фільма — Юрый Тарыч[1]. У афармленні прымалі ўдзел народныя мастакі МНР У. Ядамсурэн , Л. Гава , Н.-А. Цултэм .
Стэпавыя Віцязі![]() | |
---|---|
манг.: ᠴᠣᠭᠲᠤ ᠲᠠᠶᠢᠵᠢ | |
![]() | |
Жанры | драматычны фільм і гістарычная драма[d] |
Рэжысёры | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператары | |
Кампазітары | |
Кінакампанія | Манголкіно[d] |
Працягласць | 152 хв. |
Краіна | |
Мова | мангольская мова |
Год | 1945 |
IMDb | ID 0851564 |
Сюжэт
правіцьГушы-хан падтрымлівае пераход Халхі пад уладу маньчжураў, абапіраючыся на будыйскага духавенства школы гелуг у процівагу «чырвонай веры» карма-каг’ю . У гэтым яму супрацьстаіць Цогта-тайджы. Сын Цогта Арслан і дачка Гушы-хана Хулан закаханыя адзін у аднаго. Хулан паведамляе аб падрыхтоўцы нападу жаўнераў свайго бацькі і манахаў-гелугпінцаў на палац Цогта, аднак той не паспявае выратаваць маці. Тады Цогта прымае ад Лігдэн-хана меч Чынгісхана і па яго загаду адпраўляецца да мангола-тыбецкай мяжы для вырашальнай бітвы з захопнікамі.
У ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Ц. Цэгмэд | Цогта-тайджы |
А. Цэрэндэндэў | Арслан-тайджы |
Д. Бат-Ачыр | Лігдэн-хан |
Б. Жыгмідорж | Гуэн-Батар |
Ж. Лувсанжамц | лама чырвонай веры |
Ч. Даўгарсурэн | Хулан |
Д. Ічынхорлоа | , маці Цогта | Чын-Тайху
Ч. Цэвээн | Гушы-хан |
Цултэмжамц | Тумэнхэнсайн |
Шараўда | Майдары-хутухта |
Г. Гомбасурэн | Ахай-дайчын |
Ёндансамбу | [2] | Бошыгту-наён
Зундуйн Цэндэхуу |
Прэм’ера
правіць- — на экраны Мангольскай Народнай Рэспублікі фільм выйшаў 17 лістапада 1945 года[3]
- — фільм дэманстраваўся ў савецкім пракаце з 28 верасня 1946 года[3][кам. 1].
Рэстаўрацыя
правіцьЎ 2009 Камітэт па мастацтве і культуры Манголіі распрацаваў праект па аднаўленні і рэстаўрацыі фільма ў ЗША. З гэтай мэтай ён заключыў мэтавую дамову з нью-ёркскай кампаніяй «Cineric Laboratories». Пасля абнаўлення фільм будзе захоўвацца ў лічбавай форме[4].
Каментарыі
правіць- ↑ Дубляж — «Союздетфильм», 1946 г., р/у 934/46.
Заўвагі
правіць- ↑ Ъ-Власть - Памятные решение недели . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 верасня 2012.
- ↑ Ж. Наран. «Цогт тайж»-ийг нүдний цөцгий мэт хайрлах ёстой Архівавана 8 верасня 2012.
- ↑ а б Список зарубежных фильмов в прокате СССР Архівавана 22 ліпеня 2019. на форуме киноклуба «Феникс» (руск.)
- ↑ Американцы отреставрируют шедевр монгольского кино :: Забайкальское информационное агентство :: Новости Читы и Забайкальского края . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.