Стэфан Караль Друцкі-Сакалінскі
(XVII ст.) сын Януша Друцкага-Сакалінскага
Стэфан Караль Друцкі-Сакалінскі (? — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Стэфан Караль Друцкі-Сакалінскі | |
---|---|
![]() Друцк | |
Смерць | не раней за 1638 |
Род | Друцкія-Сакалінскія[1] |
Бацька | Януш Друцкі-Сакалінскі[2] |
Маці | Аляксандра з Лукомскіх[d][1] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Старэйшы сын Януша, падкаморыя полацкага.
У 1630—1638 гг. займаў пасаду полацкага падкаморыя. Калі ў 1654 г. рускае войска зноў заняло Смаленшчыну, сам Стэфан Караль і яго малодшы сын Вінцэнт з’ехалі на захад, а старшы сын, Казімір Самуэль, прыняў расійскае падданства і ахрысціўся ў праваслаўе пад імем Пятра Самойлавіча. Яго нашчадкі ў далейшым утварылі яшчэ адну рускую галіну роду Друцкіх-Сакалінскіх[3].
Зноскі
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 477.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 476.
- ↑ Друцкае княства і князі Друцкія (2000) // Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада. – Мінск, 2000. С. 49 – 76