Судовая Вішня ці Судова Вышня[1] (укр.: Судова Вишня, польск.: Sądowa Wisznia) — горад раённага значэння ў Мастыскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на рэках Ракіў і Вішня (прыток Сану) за 45 км на захад ад Львова.

Горад
Судова Вышня
укр.: Судова Вишня
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Ратуша
Ратуша
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Вішня
Горад з
Плошча
28,1 км²
Вышыня цэнтра
216 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
6500 чалавек (2017)
Шчыльнасць
249,1 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3234
Паштовыя індэксы
81340-81341
Аўтамабільны код
BC і НС / 14
КААТУУ
4622410500
Афіцыйны сайт
Судова Вышня на карце Украіны ±
Судова Вышня (Украіна)
Судова Вышня
Судова Вышня (Львоўская вобласць)
Судова Вышня

Гісторыя правіць

Паселішча Вішня ў даліне ракі Вішні вядома з 981 года і з’яўляецца самым старажытным горадам Львоўшчыны. У 1230 годзе паселішча ўпершыню згадвае Галіцка-Валынскі летапіс. Людзі ў гэтым месцы сяліліся задоўга да 981 г., археолагамі знойдзеныя рэшткі паселішча пшэворскай культуры. У Вішні захаваліся валы аднайменнага археалагічнага помніка. Ён даследаваўся у 1957—1962 гг. У заходняй частцы сучаснага горада было выяўлена паселішча X ст. і гарадзішча XI ст. — пачатку XII ст., а ва ўсходняй частцы — гарадзішча XII—XIII ст.

Магдэбургскае права было прадастаўлена Вішні каралеўскім указам у 1368 г., пры гэтым права выкупіць пасаду войта атрымаў Пётр Кмець.

З XV ст. ў Вішні адбываліся Генеральныя сеймікі шляхты зямель Львоўскай, Перамышльскай, Санацкай і Жыдачыўскай Рускага ваяводства, на якіх разглядаліся судовыя справы. Таму ў 1545 г. горад атрымаў сучасную назву Судовая Вішня.

У 1563 г. было заснавана праваслаўнае брацтва. У 1537—1765 гг. горад атрымліваў новыя каралеўскія прывілеі. У сярэдзіне XVI ст. мясцовы прыход страціў частку сваіх прывілеяў і маёмасных правоў, якія ў 1605 г. аднавіў кароль Жыгімонт ІІІ. У 1648—1654 гг. у ходзе Хмяльніччыны мясцовыя жыхары разграмілі панскі маёнтак.

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. горад перастаў быць палітычным цэнтрам краю, але пачалі развівацца прадпрыемствы. Працавалі браварні, цагельня, лесапільны завод, млыны, фабрыка керамікі, а таксама канатная, ткацкая, гарбарная, пазументная, ганчарная майстэрні, з 1787 да 1820 года — папяровая вытворчасць.

Манастыр рэфарматаў у Вішні заклалі львоўскі кашталян Ян Семінскі і кіеўскі лоўчы Францішак Завадскі ў 1730 г. Участак зямлі пад будынак падарыў кароль Аўгуст II. Пры манастыры быў касцёл Унебаўзяцця Марыі Панны з вобразам Святога Антонія Падуанскага, пабудаваны вядомым італьянскім архітэктарам Паўлам Фантана.

Зноскі