Сулюкта (кірг.: Сүлүктү) — горад абласнога падпарадкавання ў Баткенскай вобласці Кыргызстана, адзін з найбуйнейшых цэнтраў здабычы вугалю ў Кыргызстане. Насельніцтва — 24,7 тыс. чалавек (2009). Горад размешчаны ў паўночных адгор’ях Туркестанскага хрыбта, на вышыні 1380 м над узроўнем мора, за 150 км на захад ад абласнога цэнтра — горада Баткен (па трасе Сулюкта — Лейлекскі раён, Сагдыйская вобласць Рэспублікі Таджыкістан — Баткен), за 950 км ад Бішкека.

Сулюкта
кірг.: Сүлүктү
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1868
Плошча
  • 18 км²
Вышыня цэнтра
1 380 ± 1 м
Насельніцтва
  • 13 378 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
720500
Сулюкта на карце Кыргызстана
Сулюкта (Кыргызстан)
Сулюкта
Сулюкта (Кыргызстан)
Сулюкта

Горад злучаны Сулюкцінскай вузкакалейнай чыгункай (47 км) са станцыяй Пралетарск Рэспублікі Таджыкістан. Прамысловая распрацоўка вугалю пачалася ў 1868 годзе (год заснавання Сулюкты).

Зноскі

  1. census of Kyrgyzstan 2009