Суме́сны вы́пуск — філатэлістычны тэрмін, які азначае адначасовы выпуск паштовымі ведамствамі ў дзвюх або больш дзяржавах паштовых марак, блокаў, канвертаў, картак або іншага філатэлістычнага матэрыялу на адну тэматыку, практычна заўсёды з ідэнтычным малюнкам.

КПД сумеснага выпуску Беларусі і Азербайджана 2011 г., прысвечаны нацыянальным музычным інструментам.

Асаблівасці

правіць

Для марак сумеснага выпуску характэрныя наступныя асаблівасці:

  • Часам прысутнічаюць адрозненні ў малюнку.
  • Могуць таксама адны наміналы серыі выпускацца адной краінай, іншыя наміналы — іншай дзяржавай.
  • Часцей за ўсё малюнак паштовай маркі выконвае адзін мастак.