Сундуткалі Іскаліеў
Сундуткалі Іскаліеў (1924, в. Канстанцінаўка, Заходне-Казахстанская вобласць, Казахстан — 24 чэрвеня 1944, в. Лудчыцы, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Сундуткалі Іскаліеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНа фронце з ліпеня 1942 года. Аўтаматчык стралковай роты радавы Іскаліеў вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У ноч на 24 чэрвеня 1944 года ў баі каля в. Лудчыцы адзін з першых уварваўся ў траншэі праціўніка. У крытычны момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Памяць
правіцьУвекавечаны ў Мемарыяле воінскай славы на Лудчыцкай вышыні. У Заводскім раёне Мінска ў 1976 годзе яго імем названа вуліца.
Літаратура
правіць- Іскаліеў Сундуткалі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 7. — Мн., 1998. — С. 330.
- Іскаліеў Сундуткалі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 3. — Мн., 1996. — С. 505.
- Искалиев Сундуткали // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 246.
- Искалиев Сундуткали // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 180—181.