Лудчыцы
Лу́дчыцы[1] (трансліт.: Ludčycy, руск.: Лудчицы) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лудчыцкага сельсавета.
Аграгарадок
Лудчыцы
| ||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 10 км у напрамку на поўдзень ад горада Быхаў, за 54 км ад Магілёва[2], каля аўтамабільнай дарогі Р97[3].
Гісторыя
правіцьТэрыторыя каля вёскі была заселена 13—12,7 тысяч гадоў таму назад, аб чым сведчаць стаянкі грэнскай культуры[4].
Вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяло Лугчычы ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З канца XVI стагоддзя ў складзе маёнтка Новы Быхаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ўвайшла ў склад Старабыхаўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1897 годзе ў сяле працавала школа, 2 ветраныя млыны, хлебазапасны магазін, карчма, царква. Пры вёсцы існаваў фальварак (49 жыхароў). У пачатку XX стагоддзя працавалі вінакурны завод, царкоўна-прыходская школа (з 1900 года).
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Лудчыцкага сельсавета. У 1925 годзе створана працоўная школа 1-й ступені. У 1933 годзе створаны калгас «Іскра».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 годзе савецкія партызаны Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы разграмілі ў Лудчыцах нямецкі гарнізон. У чэрвені 1944 года нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 213 двароў, знішчылі 40 жыхароў.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Мемарыял воінскай славы (1984 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000250
- Курганны могільнік (X–XII стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000249[2].
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б в БелЭн 1999.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- ↑ Капыцін, В. Ф. Лудчыцы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 25—26. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- ↑ а б в ЭГБ 1997.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лудчыцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лудчыцы