Мемарыял Воінскай Славы (Лудчыцы)

Мемарыял Воінскай Славы — мемарыял, размешчаны за 1,5 км ад в. Лудчыцы (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці). Пабудаваны на Лудчыцкай вышыні, месцы жорсткіх баёў за вызваленне Беларусі ў 1943 і 1944 гадах. Адкрыты 24 чэрвеня 1984 года. Аўтары: скульптары П. Белавусаў і У. Лятун, архітэктары В. Бялянкін і М. Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў.

Помнік
Мемарыял Воінскай Славы
53°25′15″ пн. ш. 30°16′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лудчыцы
Скульптар Уладзімір Міхайлавіч Лятун і Павел Кірылавіч Белавусаў
Архітэктар Віталь Сцяпанавіч Бялянкін, Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў
Дата пабудовы 1984 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000250шыфр 513Д000250
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Скульптура Баяна

Дамінантай мемарыяла з’яўляецца пастаўленая на ўзгорку сімвалічная фігура Баяна (вышыня 10 м, сілумін), які апявае подзвіг воінаў-герояў. Каля падножжа ўзгорку пляцоўка, па краі яе на авальнай сцяне змешчаныя гарэльефныя партрэты Герояў Савецкага Саюза, якім прысвоена гэта званне за баі на Быхаўшчыне: I. А. Барысевіча, П. Д. Вінічэнкі, С. Іскаліева, У. К. Марцінава, Г. С. Размадзе, Г. Якубава (вышыня каля 3,5 м, бетон, мармуровая крошка); пад партрэтамі на абліцаванай чорным гранітам частцы сцяны імёны і званні герояў. На пляцоўцы размешчаныя гранітная пліта з бронзавай пяціканцовай зоркай і чашай для запальвання рытуальнага агню і абліцаваная гранітам стэла (вышыня каля 3 м) з інфармацыйным надпісам.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць