Сунічная нематода

Сунічная нематода (Aphelenchoides fragariae) — паразітычны чарвяк сямейства Aphelenchoididae.

Сунічная нематода
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aphelenchoides fragariae (Ritzema Bos, 1891) Christie, 1932


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  90724

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Лісце, пашкоджанае нематодай

Паразітуе ў кветкавых пупышках і пазухах лісця, затым у тканках суніц. Цела даўжынёй 0,6—1 мм, шырынёй 0,013—0,015 мм, верацёнападобнае, празрыстае.

Самка адкладвае за сезон 3—4 тыс. яец. За год 6—8 пакаленняў. Зімуюць дарослыя асобіны, лічынкі, яйцы ў раслінных рэштках і глебе.

Меры барацьбы: выкарыстанне здаровага пасадачнага матэрыялу, выдаленне і знішчэнне заражаных кустоў, тэрмічная апрацоўка расады, абясшкоджванне глебы, укараненне неўспрыімлівых да нематоды культур.

Літаратура правіць