Сурміліцы (руск.: Сурмилицы) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 17 жыхароў (2007).

Вёска
Сурміліцы
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216782
Код АКАТП
Сурміліцы на карце Расіі ±
Сурміліцы (Расія)
Сурміліцы
Сурміліцы (Смаленская вобласць)
Сурміліцы

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 18 км на поўнач ад Рудні, за 14 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня. За 20 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Назва правіць

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Sur-mil'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Sur- i Mil-.

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі