Сусанаа
Сусанаа[1] (літаральна: доблесны, хуткі, заўзяты бог-муж з Суса) — бог ветру, у японскай міфалогіі, апошні з бажаствоў, які з'явіўся з кропель вады, якімі першы на свяце бог-мужчына Ідзанакі абмыў свой нос пасля таго, як вярнуўся з ёмі-на Куні (краіны мёртвых). Верагодна, што першапачаткова Сусанаа быў богам буры і воднай стыхіі, затым з'явілася ўяўленне аб ім як аб боскім продку родаў, звязаных з Ідзума. Магчыма, што ў яго вобразе аб'ядналіся некалькі бажаствоў, бо Сусанаа таксама лічылі бажаством краіны мёртвых, у некаторых міфах ён бажаство ўрадлівасці.
Зноскі
- ↑ Напісанне Сусанаа паводле БЭ у 18 т., Т.7. — С. 165.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).