Сусана Італьянская

Сусана (Разалія) Італьянская (фр.: Suzanne d'Italie, 950/960 — 7 лютага 1003) — каралева Францыі ў 988 — 996 гадах. Сусана быў дачкой караля Італіі Берэнгара II Іўрэйскага і Вілы Тасканскай, дачкі Бозана I, маркграфа Тасканы і графа Арля.

Сусана Італьянская
фр.: Suzanne d'Italie
2-я Каралева Францыі
988 — 996
Папярэднік Адэлаіда Аквітанская
Пераемнік Берта Бургундская
Нараджэнне X стагоддзе
Смерць 7 лютага 1003
Месца пахавання
Род Іўрэйская дынастыя
Бацька Берэнгар II[d]
Маці Віла Тасканская[d]
Муж Роберт II Набожны[1] і Арнульф II[d][1][2]
Дзеці Бадуэн IV Барадаты[1] і Mathilde of Flanders[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 968 годзе Сусана ажанілася першы раз з графам Фландрыі Арнульфам II. Пасля смерці Арнульфа, якая адбылася 30 сакавіка 987 года, Сусана забяспечыла сваю апеку непаўналетняму сыну Бадуэну, калі той прыйшоў да ўлады, стаўшы графам Фландрыі.

Стаўшы ўдавой, і нягледзячы на розніцу ва ўзросце (прыблізна дваццаць гадоў), Разалія ажанілася другі раз з каралём Францыі Робертам II Набожным у 988 годзе, па жаданні яго бацькі Гуга Капета. Гуга Капет быў зацікаўлены ў гэтым шлюбе, бо яна прынесла кароне Мантрой і Панцьё. Стаўшы каралевай, Разалія прыняла імя Сусана. Яшчэ калі Берта Бургундская была жонкай Эда I дэ Блуа, а Роберт II жанаты на Сусане, Роберт закахаўся ў Берту (992 год). Пасля смерці Эда I дэ Блуа, якая адбылася 12 сакавіка 996 года, Роберт II захацеў ажаніцца з Бертай, але яго бацька Гуга Капет выказаўся супраць гэтага з-за крэўнага сваяцтва. Пасля смерці бацькі 24 кастрычніка 996 года Роберт II развёўся з першай жонкай Сусанай, для таго, каб ажаніцца з Бертай (997 год). Прыняўшы імя Разалія, якое яна змяніла на Сусану, стаўшы каралевай Францыі, яна вярнулася ў Фландрыю, дзе і памерла 7 лютага 1003 года і была пахавана ў абацтве Святога Пятра ў Генце.

Шлюбы і дзеці

правіць

Зноскі

  1. а б в Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

правіць
  • MARCHESI d'IVREA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 24 жніўня 2010.
  • Ivrea (англ.)(недаступная спасылка). GENEALOGY.EU. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2007. Праверана 24 жніўня 2010.