Сусветны ўрад — канцэпцыя адзінай палітычнай улады над усім чалавецтвам. Розныя тэорыі змовы надзяляюць функцыяй сусветнага ўрада розныя рэальныя ці выдуманыя структуры (ААН, Вялікая васьмёрка, G20 — Група дваццаці, масонства, жыдамасонства, Більдэрбергскі клуб, Камітэт 300, ілюмінаты).

«Тайны сусветны ўрад» — адзін з асноўных тэрмінаў тэорыі змовы, які пазначае вузкую групу асоб, напрыклад, уладальнікаў найбуйнейшых міжнародных карпарацый, якая, па сцвярджэнні прыхільнікаў такіх тэорый, вызначае ўзнікненне і ажыццяўляе кантроль за развіццём асноўных падзей, што адбываюцца ў свеце, на шляху да «новага сусветнага парадку».

Канспіралогія правіць

Адной з мэт тайнага сусветнага ўрада, якая прыпісваецца яму прыхільнікамі тэорый змовы, з'яўляецца стварэнне грамадства, пабудаванага па прынцыпе «залатога мільярда». Па меркаванні прыхільнікаў, у такі «залаты мільярд» уваходзяць члены «вышэйшых гільдый» і прадстаўнікі «найбольш годных і развітых» нацый. Іншым нацыям (афрыканцам, азіятам і інш.) адведзена роля абслугоўвання чорнай вытворчасці, здабычы выкапняў, усёй інфраструктуры. Гэта «карысная частка» нібы складае каля паўтара мільярда, тады як астатняе насельніцтва (больш за 5 млрд.), як сцвярджаюць прыхільнікі тэорыі, прылічана да «залішняга» і планамерна знішчаецца пры дапамозе алкаголю, тытунекурэння, наркотыкаў, рэвалюцый.

Адной з найбольш папулярных груп, якія фігуруюць у тэорыях змовы, прысвечаных тайнаму сусветнаму ўраду, з'яўляецца масонства[1]. Часам тайны сусветны ўрад уяўляюць сплаўленым з сусветнымі фінансавымі інстытутамі[2].

У публіцыстыцы і мастацтве правіць

Тэма сусветнага ўрада разглядаецца ў вялікай колькасці твораў публіцыстычнага і мастацкага жанраў. Адной з найбольш вядомых кніг, якія прапагандуюць гэту тэму, з'яўляецца Камітэт 300 былога супрацоўніка брытанскай разведкі Джона Коўлмана, выдадзеная ў 1991 годзе. Сусветны ўрад з'яўляецца істотным сюжэтным элементам шэрагу дакументальных і мастацкіх фільмаў, анімэ, серыялаў, камп'ютарных гульняў і г.д.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Тэлепраграма Рускія сенсацыі. Масоны. 1 частка (відэа на YouTube)
  2. Дух часу. Ч. 3. Людзі за заслонай. Сусветны ўрад. // Rutube (відэа)