Сутыкненне двух знішчальнікаў пад Бярозай (2010)
Сутыкненне двух знішчальнікаў пад Бярозай — авіяцыйнае здарэнне, якое адбылося 22 красавіка 2010 года каля 927‑й знішчальнай авіяцыйнай базы.
Сутыкненне двух знішчальнікаў пад Бярозай | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 22 красавіка 2010 года |
Характар | Сутыкненне ў паветры |
Прычына | Прычыны здарэння расследуюцца камісіяй Міністэрства абароны[1] |
Месца | Бяроза, Брэсцкая вобласць |
Загінулыя | 0[1] |
Мадэль | МіГ‑29 (2 самалёты) |
Пункт вылету | 927‑я знішчальная авіяцыйная база |
Пасажыры | 0 |
Экіпаж | 2[1] |
Выжылых | 2 |
У выніку адна з машын атрымала пашкоджанні, лётчык здолеў вывесці знішчальнік у раён 210‑га авіяцыйнага палігона ў адсутнасці на зямлі населеных пунктаў і катапультаваўся. Другая машына паспяхова прызямлілася на базавым аэрадроме[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Жыцці лётчыкаў па-за небяспекай // Мiнiстэрства абароны РБ, 22 красавіка 2010. Статычная версія