Сутыкненне на эфіопа-эрытрэйскай мяжы (2010)

Сутыкненне на эфіопа-эрытрэйскай мяжы 2010 года — узброены інцыдэнт на мяжы Эфіопіі і Эрытрэі ля горада Заламбеса  (англ.) 1 студзеня 2010 года.

Сутыкненне на эфіопа-эрытрэйскай мяжы
Асноўны канфлікт: Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт
Дата 1 студзеня 2010
Месца наваколле Заламбесы
Праціўнікі
Эфіопія Эрытрэя Эрытрэя
Страты
10 забітых і 2 палонных (паводле Эрытрэі) 25 забітых (паводле Эфіопіі)

Сітуацыя

правіць

Адносіны паміж Эрытрэяй і Эфіопіяй заставаліся напружанымі, што было выклікана пагранічнымі спрэчкамі і вайной 1998—2000 гадоў.

Незадоўга да здарэння супраць Эрытрэі ўведзены санкцыі ААН за пастаўкі зброі самалійскім баевікам і адмову вырашаць пагранічную спрэчку з суседняй Джыбуці[1].

Ход падзей

правіць

У заяве ад 2 студзеня на сайце Міністэрства інфармацыі Эрытрэі казалася, што ранняй раніцай 1 студзеня 2010 года апалчэнцы НФВТ, адной з партый кіруючай кааліцыі Эфіопіі, распачалі паслядоўныя атакі ў раёне Заламбесы, але былі хутка адкінуты. 10 эфіопаў загінулі, двое ўзяты ў палон. У сваю чаргу Берэкет Сіман  (англ.), кіраўнік аддзела інфармацыі ўрада Эфіопіі, абвінаваціў афіцыйную Асмэру ў спробе схаваць напад эрытрэйскіх паўстанцаў, у выніку якога былі забіты 25 вайскоўцаў. На яго думку, урад Эрытрэі жадаў за лік канфрантацыі з Эфіопіяй адцягнуць увагу ад ўнутранага крызісу[2][3].

Зноскі

  1. Associated Press (23 December 2009). "UN approves tough sanctions on Eritrea". The Seattle Times. Праверана 21 September 2011.
  2. "Eritrea says 10 Ethiopian troop killed". Television New Zealand. 4 January 2010. Архівавана з арыгінала 6 October 2012. Праверана 14 September 2011.
  3. "Eritrea says it killed 10 Ethiopian troops". Reuters. 3 January 2010. Архівавана з арыгінала 19 January 2010. Праверана 21 September 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 18 лютага 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 18 лютага 2023.