Сутыкненні ў Фора-Баранзе (2023)

Сутыкненні ў Фора-Баранзе — эпізод міжэтнічнага канфлікту паміж арабамі і масалітамі  (ар.) ў суданскім Дарфуры.

Сутыкненні ў Фора-Баранзе
Дата з 10 па 14 красавіка 2023
Месца г. Фора-Баранга  (англ.), Дарфур, Судан
Вынік сутыкненні прыпынены з-за пачатку ўзброенай барацьбы паміж Бурханам і Дагала
Праціўнікі
Арабы Масаліты
Агульныя страты
25+ загінух
20 000 бежанцаў

Перадмова правіць

На працягу ўсёй Дарфурскай вайны многія бежанцы з цэнтральнага і заходняга Дарфура знайшлі прытулак у прыгранічным горадзе Фора-Баранга  (англ.), ля мяжы з Чадам. Новы прыток уцекачоў у 2021 годзе абвастрыў міжэтнічную абстаноўку, паколькі большасць мясцовага насельніцтва — арабы, а бежанцы ў асноўнай масе — масаліты[1].

У перыяд з 7 па 10 красавіка 2023 года, пасля спарадычных забойстваў трох чалавек абодвух нацыянальнасцяў, напружанасць узрасла. Спрабуючы здушыць гвалт, улады Заходняга Дарфура  (ар.) накіравалі ў горад падраздзяленні сілавікоў, хоць гэта не дало эфекту[2].

Ход падзей правіць

10 красавіка 2023 года ўспыхнулі ўзброеныя сутыкненні, якія распаўсюдзіліся на дзевяць раёнаў[3]. Найбольшую шкоду панеслі раёны Эль-Шаці і Эль-Салам[4]. За першы дзень былі спалены пяцьдзесят дамоў і каля 20 000 чалавек вымушана беглі ў Чад і суседнюю вёску Джымеза[5][3].

11 красавіка Хаміс Абакар, губернатар Заходняга Дарфура, увёў двухтыднёвы каменданцкі час, спрабуючы спыніць гвалт[4]. 13 красавіка Махамед Хусейн Тымане, старшыня грамадскага савета Фора-Барангі, заявіў, што ў выніку сутычак загінулі 24 мірныя жыхары[6]. Хутка гвалт распаўсюдзіўся на горад Біркат-Сейра ў Паўночным Дарфуры  (ар.)[4].

14 красавіка кіраўнік краіны Абдэль Фатах аль-Бурхан, камандуючы САП Махамед Дагала, губернатар Дарфура Міні Мінаві і яго намеснік Махамед Эйса Алію сабраліся на нараду і пагадзіліся накіраваць армейскія часці для падаўлення беспарадкаў[7].

Вынікі правіць

15 красавіка ў Судане пачаўся ўзброены канфлікт паміж прыхільнікамі Бурхана і Дагала.

На той момант Эль-Салам, Эль-Шаці, Эль-Тадамон і Эль-Медзіна-эль-Мунавара спалены дашчэнту. У гэтых раёнах у асноўным пражывалі ўцекачы неарабскага паходжання. Па меншай меры 25 асоб загінулі. Некалькі чалавек былі выкрадзены[7].

23 красавіка Фора-Баранга была захоплена байцамі Дагала[8].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Dabanga. Angry protests follow deadly West Darfur market attack (англ.). Dabanga Radio TV Online (30 мая 2021). Праверана 30 ліпеня 2023.
  2. Sudan: Conflict in Foro Baranga, West Darfur State Flash Update No. 01 (12 April 2023) [EN/AR - Sudan | ReliefWeb] (англ.). reliefweb.int (12 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
  3. а б Sudan: Conflict in Foro Baranga, West Darfur State Flash Update No. 01 (12 April 2023) [EN/AR - Sudan | ReliefWeb] (англ.). reliefweb.int (12 красавіка 2023). Праверана 29 ліпеня 2023.
  4. а б в Camille. Revenge attacks shake up Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (11 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
  5. AFP, Staff Writer With. Clashes in Sudan’s Darfur Kill 24: Official(нявызн.). The Defense Post (12 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
  6. AfricaNews. Darfur: 24 dead in tribal clashes (англ.). Africanews (13 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
  7. а б Lisa. At least 25 dead, thousands displaced following West Darfur violence (англ.). Dabanga Radio TV Online (14 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
  8. Camille. Humanitarian catastrophe in Central Darfur, SLM asks for military support (англ.). Dabanga Radio TV Online (13 чэрвеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.