Сцепаноўскі сельсавет
Сцепано́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Сцепаноў.
Сцепаноўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Брагінскі раён |
Уключаў | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Сцепаноў |
Дата ўтварэння | 30 снежня 1927 |
Дата скасавання | 12 лістапада 1966 |
Утвораны 30 снежня 1927 года як Сцепаноўскі (Новастэфаноўскі) сельсавет у складзе Камарынскага раёна Гомельскай акругі шляхам аб’яднання скасаваных Перасяцінскага і Старастэфаноўскага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Нова-Стэфаноў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старая Сцяпанаўка, 24 красавіка 1934 года — у вёску Перасяціна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У 1938 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сцепаноў. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна. 12 лістапада 1966 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Савіцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: Новы Сцепаноў, Перасяцінец і Стары Сцепаноў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.