Сцяг Гродна — сцяг горада Гродна Гродзенскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.

Сцяг Гродна
Беларусь
Зацверджаны 17 ліпеня 2006
Прапорцыя 1:2

Апісанне

правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчаны герб горада: У блакітным полі барочнага шчыта з аблямоўкай жоўтага колеру намаляваны алень Святога Губерта з жоўтым крыжам паміж рогамі, які пераскоквае праз агароджу белага колеру.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць