Сцяг Грузінскай ССР
Сцяг Грузінскай ССР — рэспубліканскі сімвал Грузінскай ССР. Сцяг быў зацверджаны 11 красавіка 1951 года. Сцяг праіснаваў да выхаду Грузінскай ССР са складу СССР. Суадносіны бакоў сцягу 1:2. Апісанне сцягу: «чырвонае палотнішча з блакітным квадратам ля тронка, усярэдзіне квадрату адлюстроўваліся чырвоныя серп, молат і зорка на фоне сонцакола з 24 разбежнымі прамянямі. Ад квадрату адыходзіла блакітная гарызантальная паласа шырынёй у 1/6 шырыні сцягу».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Flag_of_the_Georgian_Soviet_Socialist_Republic_%281951%E2%80%931990%29.svg/220px-Flag_of_the_Georgian_Soviet_Socialist_Republic_%281951%E2%80%931990%29.svg.png)
Да гэтага ўжываўся сцяг з чырвоным палотнішчам, на якім у левым верхнім куце было напісана залатымі грузінскімі літарамі სსსრ (што азначае ГССР).
З 1937 да пачатку 1940-х ужываўся чырвоны сцяг з надпісам у левым верхнім куце залатымі грузінскімі літарамі საქართველოს სსრ (Sakartvelos SSR), а з 1922 па 1937 у гэтым жа месцы на сцягу было напісана ССРГ.